Канцэртная праграма “Мы вам жадаем” заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа”

10.06.2023

У Палацы культуры з аншлагам прайшоў канцэрт “Мы вам жадаем”  заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народный музыкі “Бяседа” (мастацкі кіраўнік – народны артыст Рэспублікі Беларусь Леанід Захлеўны).

Артысты выканалі любімыя слухачамі хіты “За маладых”, “Чарка на пасашок”, “Запрагай-ка, бацька, лошадзь”, “Ой, вішэнькі”, “Мы Вам жадаем”. Таксама адбылося і некалькі прэм’ер.

Напрыканцы праграмы гледачы апладзіравалі стоячы і не хацелі развітвацца з артыстамі. Калектыў па жаданню публікі падараваў слухачам яшчэ адну музычную кампазіцыю.