Гала-канцэрт закрыцця «Любімыя песні. Спяваем разам» ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”

10.06.2023

Жыхары і госці Маладзечна гучна апладзіравалі вядомым артыстам беларускай эстрады і маладым выканаўцам, якія выступалі на сцэне Амфітэатра падчас канцэрта-закрыцця. Праграма праходзіла ў фармаце народнага караоке, дзе ўсе кампазіцыі дубліраваліся бягучым радком на відэаэкранах. Музычны матэрыял – сучасныя і народныя песні, а таксама хіты мінулых гадоў у новым гучанні.

Гледачы спявалі разам з народнымі артыстамі Беларусі Анатолем Ярмоленкам, Уладзімірам Громавым, заслужанымі артыстамі Рэспублікі Беларусь Ірынай Дарафеевай, Вікторыяй Алешка, Жанет, Нацыянальным акадэмічным народным хорам Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, заслужанымі калектывамі Рэспублікі Беларусь ансамблем танца, музыкі і песні “Белыя росы”, Беларускім дзяржаўным ансамблем “Песняры”, групай “AURA”, арт-групай “Беларусы” і іншымі.