АФІША

10 чэрвеня 2022

 

ІІ і ІІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

 

З першага фестывалю адной з галоўных падзей праграмы традыцыйна застаецца Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Нязменнымі з’яўляюцца і яго мэты: далучэнне да нацыянальных каштоўнасцей беларускай культуры, прапаганда роднай мовы і папулярызацыя твораў беларускіх кампазітараў і паэтаў, раскрыццё і падтрымка маладых талентаў.

У конкурсе прымаюць удзел маладыя спевакі, якія прафесійна займаюцца вакалам з ранніх гадоў, амаль усе маюць музычную адукацыю, яны з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі абласных, раённых і гарадскіх канцэртных праграм, дабрачынных мерапрыемстваў, лаўрэатамі як міжнародных, так і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.

Лепшы з канкурсантаў становіцца ўладальнікам Гран-пры – прыза імя Уладзіміра Мулявіна. За права атрымаць запаветную ўзнагароду будуць змагацца 21 удзельнік з 6 абласцей і горада Мінска. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца маладыя выканаўцы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 16 да 31 года.

Сустрэча з маладымі артыстамі адбудзецца ў 10.30 і 14.00 (канцэртная зала Палаца культуры).

 

Канцэртны праект “Маладыя галасы Беларусі”

 

Канцэртная зала Палаца культуры запрашае на грандыёзны праект “Маладыя галасы Беларусі” з удзелам лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, салістаў Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Канцэртная праграма пройдзе ў суправаджэнні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь – Рыгор Сарока.

Пачатак мерапрыемства ў 17.00.

Даведкі і заказ білетаў на сайце kvitki.by і па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84, 8(029) 346-45-30.

 

10 чэрвеня 2022

Урачыстае адкрыццё ХХI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

Канцэртная праграма “ХХІ – адлік новага часу. Пачатак”

 

Урачыстае адкрыццё песенна-музычнага форуму адбудзецца на сцэне летняга Амфітэатра. Жыхары і госці Маладзечна змогуць пабачыць прэм’еру канцэрта “ХХІ – адлік новага часу. Пачатак” у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

Мастацкі кіраўнік – Максім Расоха.

У канцэрце прымуць удзел: народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка, Ірына Дарафеева, Наталля Тамэла, Дзмітрый Качароўскі, Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”, лаўрэаты Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні  і іншыя.

Падчас канцэрта адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні “Маладзечна – 2022”.

Пачатак мерапрыемства ў 21.00.

Даведкі і заказ білетаў на сайце kvitki.by і па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84, 8(029) 346-45-30.

11 чэрвеня 2022

“МУЗЫЧНЫ АЛІМП” – уручэнне ўзнагарод Беларускага саюза кампазітараў

 

ГА “Беларускі саюз кампазітараў” прадстаўляе праект “МУЗЫЧНЫ АЛІМП” – уручэнне ўзнагарод за захаванне нацыянальных песенных традыцый, стварэнне высокамастацкіх твораў і беларускіх хітоў.

Унікальны праект – спосаб выказаць сваю павагу і прызнанне кампазітарам Беларусі. Гэта новы рух, новае дыханне. Унікальнае месца творчай сілы, дзе людзі натхняюцца і ствараюць.

Удзельнікамі мерапрыемства стануць кампазітары-намінанты і артысты Рэспублікі Беларусь:  народныя артысты Васіль Раінчык, Леанід Захлеўны, Эдуард Ханок, заслужаныя артысты Жанет, Алена Сало, Уладзімір Ткачэнка, заслужаны дзеяч мастацтваў Алег Елісеенкаў, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр музычнага каледжа імя М.К.Агінскага,  кампазітар Дзмітрый Далгалёў, ансамбль “Верасы”, канцэртны хор “Concertino” і іншыя.

Мастацкі кіраўнік праекта – старшыня Беларускага саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч.

Пачатак у 11.00.

Даведкі і заказ білетаў на сайце kvitki.by і па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84, 8(029) 346-45-30.

 

11 чэрвеня 2022

Спектакль “Чорная Панна Нясвіжа” Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы

 

Канцэртная зала Палаца культуры запрашае на спектакль “Чорная Панна Нясвіжа” Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы.

Гэта містычная легенда аб любові ў адной дзеі Аляксея Дударава.

Вось ужо чатыры стагоддзі ў Нясвіжскім замку з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Па легендзе гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай каханай караля Жыгімонта – Барбары Радзівіл. Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці – захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.

Пачатак мерапрыемства ў 18.00.

Даведкі і заказ білетаў на сайце kvitki.by і па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84, 8(029) 346-45-30.