Выстава “Паэзія музейных каштоўнасцей”

09.06.2023

9 і  10 чэрвеня (12.00)

Выстава “Паэзія музейных каштоўнасцей”

 

 “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына...”.  Гэта больш за 350 тысяч прадметаў асноўнага фонду, якія захоўваюцца у фондах музеяў Мінскай вобласці.

Галоўная мэта праекта – прадэманстраваць рарытэты – самае каштоўнае і цікавае, каб кожны з наведвальнікаў выстаўкі памятаў пра сваю багатую гістарычную і культурную спадчыну і ганарыўся тым, што стварылі нашы продкі. У паэзіі беларускіх паэтаў шмат радкоў, прысвечаных беларускім каштоўнасцям, выбраныя з іх стануць эпіграфамі да кожнага экспаната выстаўкі. У век высокіх тэхналогій адкрываецца магчымасць стварыць дакладны аптычны вобраз музейнай каштоўнасці пры дапамозе ГАЛАГРАМЫ. На выстаўцы будуць прадэманстраваны 28 музейных прадметаў разам з іх галаграмамі. Атрымаецца магчымасць параўнаць арыгінал з яго аптычнай копіяй.

Наведаць выставу “Паэзія музейных каштоўнасцей” у Мінскім абласным краязнаўчым музеі можна ў 12.00 (9 і 10 чэрвеня).