Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Афiша

ІІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні


   Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга адбудзецца ў рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2018”.
   Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні праводзіцца ў некалькі этапаў. Трэці (рэспубліканскі) этап з’яўляецца заключным. Да яго ўдзелу накіроўваюцца па тры прадстаўнікі ад кожнай вобласці і г.Мінска. Традыцыйна конкурсная праграма адбываеццацца ў час Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
  Вакальнае спаборніцтва ў рамках творчага форуму ў першую чаргу служыць добрай стартавай пляцоўкай для пачынаючых выканаўцаў, накіравана на падтрымку маладых талентаў, павышэнне ўзроўню іх выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры, стварэння неабходных умоў для выяўлення маладых спевакоў для ўдзелу ў прэстыжных міжнародных фестывалях і конкурсах і, безумоўна, для падтрымкі лепшых традыцый беларускага эстраднага песеннага мастацтва.
   Заключны этап конкурсу пройдзе 8 чэрвеня на сцэне Палаца культуры. Гледачы стануць сведкамі нараджэння новых імёнаў на беларускім песенным небасхіле. Пачатак конкурсна-канцэртнай праграмы ў 15.00. Гэта відовішча абяцае быць яркім і незабыўным.
Запрашаем Вас на яркае музычнае відовішча ў канцэртную залу Палаца культуры г.Маладзечна!

Уся афiша