Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Афiша

Гала-канцэрт закрыцця Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2018”

На пляцоўцы летняга Амфітэатра ў 21.30 разгарнецца гала-канцэрт закрыцця Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2018”. Гэты вечар стане яскравым завяршэннем музычнага форуму.
У дзень закрыцця Нацыянальнага фестывалю жыхары і госці горада змогуць атрымаць асалоду ад канцэртнай праграмы “Маладзечанскі зорапад”.
У святочным канцэрце прымуць удзел артысты беларускай эстрады: Народная артыстка Рэспублікі Беларусь Ядзвіга Паплаўская, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь вакальная група “Чысты голас”, Заслужаныя артысты Республікі Беларусь Аляксандр Саладуха, Ірына Дарафеева, Алёна Ланская, Іна Афанасьева, Надзея Мікуліч, Вікторыя Алешка, а таксама група “Дразды” і Віталь Карпанаў, Аляксей Хлястоў, Саша Нэма, Анастасія Ціхановіч, Іскуі Абалян, Герман, Макс Лоранс і іншыя.
Запрашаем усіх пачуць і праспяваць любімыя хіты разам з зоркамі!

Уся афiша