Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Афiша

Гала-канцэрт закрыцця Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2019”

На пляцоўцы летняга Амфітэатра ў 21.30 разгарнецца гала-канцэрт закрыцця Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2019”. Гэты вечар стане яскравым завяршэннем музычнага форуму.

У дзень закрыцця Нацыянальнага фестывалю жыхары і госці горада змогуць атрымаць асалоду ад юбілейнай канцэртнай праграмы “Зорны карагод” Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Галоўны матыў канцэртнай праграмы “Зорны карагод” – творчая садружнасць ансамбля з лепшымі выканаўцамі краіны, якая складаецца ў зорную повязь рухаў, мелодый і жанраў.

Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны Валянціна Дудкевіча 60 гадоў з’яўляецца лепшым калектывам краіны. Ён абавязковы ўдзельнік Міжнародных фестываляў мастацтваў у Беларусі і за яе межамі, прадстаўнік культуры Беларусі ў розных краінах свету, зорка святочных і знакавых мерапрыемстваў краіны.

У канцэрце прымуць удзел артысты беларускай эстрады: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, Алена Ланская, Аляксандр Саладуха, Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь вакальны гурт “Чысты голас”,удзельнікі Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Мулявіна, Юлія Быкава.

Даведкі і заказ білетаў па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84,

8 (029) 853-27-84.

 

 

Уся афiша