Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Афiша

Спектакль “Янка Купала: жыццё ў свеце маланак” Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра

Прыемныя навіны для тых, хто захапляецца тэатрам. Палац культуры запрашае ўсіх на спектакль “Янка Купала: жыццё ў свеце маланак” Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Майстры музычнага тэатра Беларусі ўпершыню звярнуліся да тэмы жыцця і смерці Янкі Купалы, у біяграфіі якога па гэты дзень мноства загадак і таямніц.

Увазе гледачоў будзе прадстаўлена гісторыя адной няпростай любові – народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і Паўліны Мядзёлки, настаўніцы пачатковых класаў, якая сыграла ролю Паўлінкі ў аднайменнай п’есе. Тут і закаханасць, і запал, і смутак. Аднак не варта ўспрымаць спектакль як дакладную біяграфію знакамітага песняра. Ён напоўнены і аўтарскай фантазіяй, і містыкай.

У Год малой радзімы гэты спектакль з’яўляецца данінай павагі вялікаму беларускаму паэту.

Чакаем прыхільнікаў тэатральнага мастацтва 8 чэрвеня ў 18.00 у Палацы культуры.

Даведкі і заказ білетаў па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84, 8 (029) 853-27-84.

Уся афiша