Пра фестываль
«Маладзечна» – 1994
“МАЛАДЗЕЧНА – 1994”
У 1994 годзе адбыўся ІІ Рэспубліканскі фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 1994”. Фестывальнае дзейства разгарнулася на гарадскім стадыёне і сцэнічных пляцоўках горада.
Прайшлі шматлікія канцэртныя і конкурсныя праграмы. Пераможцай конкурсу маладых выканаўцаў і ўладальніцай аўтамабіля “Лада” стала сямнаццацігадовая магіляўчанка Наталля Кудрына. Першае месца падзялілі Наталля Тамела і Леанід Вайтовіч, другое – віцябчанкі Алена Літоўка, Ларыса Грыбалёва, Таццяна Воранава. Трэццяе месца занялі Ірына Дарафеева і Таццяна Каліна. Лаўрэаты і дыпламанты конкурсу атрымалі ў якасці падарункаў тэлевізары, відэамагнітафоны.
На рэспубліканскім фестывалі выступілі народная артыстка Расіі і Грузіі Тамара Гвердцытэлі, Юрый Антонаў, “Сябры”, Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Аляксандр Саладуха і інш.
Для гараджан і гасцей горада была запушчана латарэя.