Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

«Маладзечна» – 1996

МАЛАДЗЕЧНА 1996”

 

         У 1996 годзе свята разгарнулася на Цэнтральнай плошчы горада Маладзечна. Фестывальную праграму распачаў Нацынальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча. Выступілі пераможцы мінулагодніх конкурсаў маладых выканаўцаў эстраднай песні: Наталля Тамела, Ларыса Грыбалёва, Алег Бляхарчук, Анжаліка Ют, Наталля Кудрына і інш.

         Паэтычныя сустрэчы ў 1996 годзе праходзілі ў гарадскім парку. У Маладзечна прыехалі Леанід Дранько-Майсюк, Генадзь Бураўкін, Васіль Зуёнак. Падчас заключнага канцэрту прайшоў бенефіс Уладзіміра Някляева, тэматычны канцэрт “Ігар Лучанок і класічная беларуская паэзія”. Упершыню на маладзечанскім фестывалі выступалі “Песняры”.

         У рамках свята ў Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.К. Агінскага адкрылася музычнае падвор’е “Новыя Агінты” – адкрытая сцэнічная пляцоўка, на якой можна праводзіць канцэрты класічнай музыкі.