Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — А1
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

«Маладзечна» – 1998

19 – 21 чэрвеня 1998

Галоўная пляцоўка: Цэнтральная плошча горада Маладзечна.

Галоўная падзея: фестываль быў прымеркаваны да 610-годдзя Маладзечна.

       Тры фестывальныя дні, тры жанры – эстрадная песня, народная і рок-музыка, аб’яднаныя беларускім словам, што гучала падчас V Рэспубліканскага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 1998”.

         Праграма кожнага фестывальнага дня інтрыгавала сваёй задумай. У першы дзень прайшоў конкурс маладых выканаўцаў. Многія ўдзельнікі конкурсу былі вядомымі па розных песенных святах: “Зорная ростань”, “Усе мы родам з дзяцінства”, “Тэлебом”. Лідэры конкурсу вызначыліся адразу. Гран-пры атрымала салістка ансамбля “Верасы” і Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра эстрады, вучаніца Васіля Раінчыка Вікторыя Алешка. Першае месца па выніках конкурсу заняў Аляксандр Звяровіч. Усе лаўрэаты атрымалі каштоўныя падарункі, пераважна аўдыётэхніку.

        У другі дзень на Цэнтральнай плошчы прайшло гарадское свята “Люблю цябе, мой горад родны!”, прысвечанае 610-годдзю Маладзечна.

      Адметнасцю трэцяга дня стаў вячэрні гала-канцэрт “Беларусь не пакіне спяваць!”, падчас якога на адной сцэне выступілі Нацынальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча і вядомыя беларускія рок-гурты: “Тарнада”, “Крыві”, “Палац”, “Крама” і іншыя.