Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

«Маладзечна» – 2003

МАЛАДЗЕЧНА2003

 

         Пралогам юбілейнага фестывалю, які працягваўся 20 і 21 чэрвеня, у 2003 годзе сталі словы з верша беларускага паэта Уладзіміра Жылкі “Беларусь, на цябе я малюся!”. Тады ўпершыню ў фестывалі прынялі ўдзел госці з Расіі.

         З галоўнай сцэны, якая размясцілася зноў на Цэнтральнай плошчы, ўрачыста вітаў маладзечанцаў Леанід Гуляка (у той час Міністр культуры Беларусі). Ён выканаў даручэнне Прэзідэнта, зачытаўшы яго прывітальныя словы ў адрас гасцей і ўдзельнікаў фестывалю.

         У канцэрце-адкрыцці буйны блок праграмы быў прысвечаны творчасці Уладзіміра Мулявіна, частка канцэртнай праграмы звязана з паэзіяй Янкі Купалы і Якуба Коласа.

         У Палацы культуры адбылося “Прысвячэнне М.К.Агінскаму” з удзелам сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К.Агінскага пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Рыгора Сарокі.

         Папулярнасцю ў моладзі карыстаўся начны канцэрт, які пачынаўся а палове 1-й і працягваўся як мінімум да 3-х гадзін ночы, і праходзіў пад адкрытым небам.

У 2001 годзе Міністэрства культуры заснавала прыз імя Уладзіміра Мулявіна за папулярызацыю беларускай песні. І ўпершыню ён быў уручаны на адкрыцці Нацыянальнага фестывалю ў Маладзечне. “Крышталёвую гітару” атрымаў не хтосьці адзін, а цэлы калектыў – Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі.

         Пераможцамі конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні сталі саліст Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Уладзімір Аўчароў, які заняў першае месца, другое месца раздзялілі Максім Сапацькоў і Руслан Аляхно.

         У рамках правядзення фестывалю быў абвешчаны гарадскі дзіцячы конкурс выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларусь – мая песня”, які быў прысвечаны 10-годдзю фестываля. Таксама пры дапамозе Маладзечанскага гарвыканкама быў наладжаны гарадскі конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Сузор’е талентаў”.

         Адметна, што прыкладна праз два тыдні пасля правядзення “Маладзечна – 2003”, у горадзе было запланавана так званае “рэха фестывалю” – канцэртная праграма, у якой прынялі ўдзел лепшыя калектывы і выканаўцы Маладзечна, раёна, запрошаныя артысты.

         Заслугоўвае ўвагі і такі момант, як змест афіш, падрыхтаваных да мерапрыемства: акрамя праграмы фестываля, на іх былі змешчаны спісы аўтараў усіх песень, якія былі заяўлены ў той ці іншай канцэртнай праграме.