Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

«Маладзечна» – 2005

“МАЛАДЗЕЧНА – 2005”

 

             VІІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне быў прысвечаны 60-годдзю Вялікай Перамогі. На працягу двух дзён можна было пазнаёміцца з праграмай “Ішла вайна народная” і музычна-паэтычным праектам “Быў. Ёсць. Буду”, створаным да 75-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

             Было паказана сем праграм. У рамках гэтага фэсту адбылося шмат музычных сустрэч. Выступалі Нацынальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, камерныя калектывы Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі, аркестр народных інструментаў Цэнтра культуры і мастацтваў Магілёўскай вобласці і інш. На аўтарскі канцэрт “Маладзечна – мой дом” запрасіў вядомы беларускі спявак і кампазітар Алег Елісеенкаў.

             Яшчэ адной прэм’ерай фестывалю стала тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам беларускіх паэтаў і кампазітараў, у якім прагучалі новыя песні на вершы Уладзіміра Караткевіча.

             Цікавым атрымаўся і сам паэтычны блок мерапрыемства. У Маладзечна прыехалі вядомыя беларускія паэты – Раіса Баравікова, Віктар Шніп, Алесь Бадак, Мікола Шабовіч, Навум Гальпяровіч.

             За вялікі ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва, папулярызацыю музыкі беларускіх аўтараў і развіццё фестывальнага руху ў малых гарадах Міхаілу Фінбергу была ўручана ўзнагарода імя Уладзіміра Мулявіна.

             Завяршыўся фестываль канцэртнай праграмай Белтэлерадыёкампаніі “Беларуская калекцыя” з удзелам ансамбляў “Песняры”, “Сябры”, Аляксандра Ціхановіча і Ядзвігі Паплаўскай, Уладзіміра Ухцінскага, Іны Афанасьевай, Алесі і іншых.