Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

«Маладзечна» – 2007

МАЛАДЗЕЧНА2007

 

         У 2007 годзе фестываль быў прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа і праходзіў 15-16 чэрвеня.

         На адкрыцці фестывалю прысутнічаў намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Косінец, які агучыў прывітальнае слова Прэзідэнта і адзначыў, што форум стаў сапраўдным нацыянальным святам. Падтрымалі афіцыйную асобу старшыня абласнога выканаўчага камітэта Леанід Крупец, міністр культуры Уладзімір Мацвяйчук, старшыня Маладзечанскага райвыканкама Сямён Касабуцкі.

         У першы фестывальны дзень гледачам былі прадстаўленыя дзве канцэртныя праграмы, прысвечаныя творчасці беларускіх класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа – “...Мне засталася спадчына” і “Мой родны кут, як ты мне мілы”, якім папярэднічаў пралог пад назвай “Песняры зямлі беларускай”. Уся атмасфера канцэрта была прасякнута духам творчасці, нацыянальнай свядомасці і вялікага гонару за нашу багатую талентамі зямлю. У канцэрце прынялі ўдзел Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь, самадзейныя калектывы з Мінскай вобласці. Яркай падзеяй фестывалю стала прэм’ера спектакля Мінскага абласнога драматычнага тэатра “На другі Дзень Сёмухі” па п’есе Янкі Купалы “Прымакі”. Акрамя таго, выступілі ансамблі “Песняры”, “Бяседа”, “Сябры”, калектывы аматарскай творчасці з Маладзечанскага, Вілейскага, Валожынскага раёнаў, прайшлі паэтычныя чытанні і творчыя сустрэчы літаратараў і кампазітараў “Моладзь i песня”.

          Другі фестывальны дзень прайшоў пад назвай “О, Беларусь, мая шыпшына”. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К.Агінскага пад кіраўніцтвам Р.Сарокі і камерныя калектывы Нацыянальнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам М.Фінберга.

          Галоўнай падзеяй канцэртнага закрыцця ІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі стала ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні, які прайшоў у нашым горадзе ў красавіку. Уладальніцай Гран-пры конкурсу стала маладзечанка Алеся Кульша. Першае месца заняла Настасся Пагаржэльская з Магілёўшчыны, другое – Ірына Вярковіч з Мінскай вобласці, а трэццяе – гамяльчанін Павел Перавошчыкаў.

          Гасцям фестывалю ўручаліся каляндарыкі з выявамі паэтаў Купалы і Коласа, у музеі праходзіла выстава, на якой былі прадстаўлены экспанаты з музеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа.