Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

«Маладзечна» – 2009

МАЛАДЗЕЧНА2009

 

         Дзясяты, юбілейны фестываль беларускай песні і паэзіі прайшоў у Маладзечне ў чэрвені 2009 года. Ён быў прымеркаваны да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

        Як заўсёды, фэст стаў сапраўдным святам для ўсіх аматараў беларускага слова ва ўсіх яго праявах. Праводзіліся выступленні творчых калектываў як нашага горада і раёна, так і іншых куткоў рэспублікі, творчыя сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі, выставы-продажы і іншыя цікавыя мерапрыемствы, якія з лёгкасцю прыцягвалі ўвагу.

        Неаднаразова ўзгадваліся імёны людзей, якія стаялі ля вытокаў гэтага фестывалю – тагачаснага мэра горада Генадзя Карпенкі, яго намеснікаў, загадчыцы аддзела культуры Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта Надзеі Сідарэнка.

         На галоўнай пляцоўцы фэсту праходзіла канцэртная праграма “На свята запрашаем” Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі Белджяржфілармоніі “Свята” з удзелам беларускіх паэтаў і пісьменікаў. А завяршыўся чэрвеньскі фэст вялікім гала-канцэртам “Зямля – мая песня”. Падчас канцэртнай праграмы на сцэне выступалі зоркі беларускай эстрады, вядучыя творчыя калектывы краіны, а таксама пераможцы Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў, узнагароджванне якіх праходзіла падчас гала-канцэтру. Сам конкурс быў прысвечаны Году роднай зямлі.

        Гран-пры, як і прыз глядацкіх сімпатый, атрымаў маладзечанец Аляксандр Салаўёў, першае месца было прысуджана Ульяне Шэлах з Магілёўскай вобласці, другое – Маргарыце Халатавай таксама з Магілёўскай вобласці, а трэццяе атрымаў Дзяніс Вяршэнскі з Гомельскай вобласці.

         Асаблівасцю гэтага фестывалю было тое, што ён доўжыўся ўсяго толькі адзін дзень –13 чэрвеня. Да слова, ІХ фестываль працягваўся два дні, а VIII – тры.