Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

«Маладзечна» – 2011

“МАЛАДЗЕЧНА – 2011”

 

           Праграма XI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў 2011 годзе была вельмі насычаная і, без сумненняў, магла зацікавіць нават самага спакушанага гледача. Асаблівасць фестывальнай праграмы, а таксама рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў – прысвячэнне да 70-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна.

           Так, 26 жніўня ў канцэртнай зале Палаца культуры прайшоў традыцыйны конкурс маладых выканаўцаў “Прысвячэнне У. Мулявіну” у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара М.Я.Фінберга.

           Прыхільнікі тэатральнага мастацтва маглі наведаць Мінскі абласны драматычны тэатр, дзе дэманастарваўся спектакль па п’есе А.Дударава “Вечар”.

           У Летнім амфітэатры адбыўся першы на яго сцэне канцэрт – “Маладзечна. РОК”. На сцэне выступалі рок-выканаўцы і беларускія рок-гурты, сярод якіх ZM99, квартэт барабаншчыкаў Drum Exstasy, Стары Ольса, праект “У нескладовае”, J:Морс.

           Другі дзень фестывалю праходзіў адразу на 7 канцэртных і тэатральных пляцоўках, якія размяшчаліся нават за межамі горада. У Вязынцы і ў “Фальварку Ракуцёўшчына” прайшлі паэтычныя чытанні.

           Музычнае падвор’е Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К. Агінскага сабрала маладых творцаў слова і ўдзельнікаў абласнога клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” на паэтычным марафоне “Музыка роднай мовы”. Тут жа адбылася і творчая сустрэча з кампазітарамі Аленай Атрашкевіч і Алегам Елісеенкавым.

           Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” прадстаўляў спектакль па п’есе Янкі Купалы “Яна і я”.

           Афіцыйнае адкрыццё XI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі адбылося гала-канцэртам “Лепшыя беларускія песні ХХ стагоддзя. У.Мулявін”. Падчас гала-канцэрта прайшло ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў. Па выніках двух тураў журы вырашыла размеркаваць прызавыя месцы конкурсу наступным чынам: дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны Яўген Доліч (Мінская вобласць), Радміла Сямёнава (Мінск), Андрэй Коласаў (Гомельская воблась). На прыступку вышэй падняліся Дар’я Кудрыцкая (Гродзенская вобласць) і маладзечанец Дзяніс Пацэвіч. Дыплом лаурэата І ступені атрымала прадстаўніца Мінскай вобласці Кацярына Худзінец.

          Трэцці – заключны – дзень музычнага марафону пачаўся у Палацы культуры канцэртнай праграмай “Чатыры нацыянальныя постаці Беларусі”, у якой прынялі ўдзел камерныя калектывы Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К. Агінскага.

          Акрамя таго, у рамках фестывальнай праграмы ў малой зале Палаца культуры прайшоў круглы стол па тэме “Беларуская песня: сучасны фармат”. У абмеркаванні актуальных пытанняў удзельнічалі беларускія кампазітары, паэты-песеннікі, эстрадныя выканаўцы, праграмныя дырэктары FM-радыёстанцый, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

          На сцэне Летняга амфітэатра адбылося закрыццё ХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. На гала-канцэрце “Я песняй услаўляю Беларусь” выступалі лепшыя прафесійныя выканаўцы і творчыя калектывы Беларусі.

          Завяршыўся адзінадцаты фестываль начным джазавым канцэртам, у праграме якога былі прадстаўленыя лепшыя кампазіцыі легендарнага біг-бэнда, якім кіруе народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

          У фестывальных мерапрыемствах прынялі ўдзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура.

          Праз тыдзень адбыўся паказ канцэртных фестывальных праграм па тэлебачанню: 2 верасня гледачы ўбачылі “Маладзечна.РОК”, 3 верасня – адкрыццё фестывалю, цырымонію ўручэння ўзнагарод і прызоў пераможцам конкурсу маладых выканаўцаў, а таксама канцэрт “Лепшыя беларускія песні 20 стагоддзя. Уладзімір Мулявін”. Завяршылася тэлетрансляцыя на Першым канале 4 верасня гала-канцэртам закрыцця фестываля.

          З мэтай прыцягнення гледачоў з іншых рэгіёнаў Беларусі была наладжана работа па інтэрнэт-продажу білетаў на фестывальныя мерапрыемствы.