Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

«Маладзечна» – 2012

“МАЛАДЗЕЧНА – 2012”

 

         ХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2012” праходзіў напрацягу чатырох дзён – з 7 па 10 чэрвеня і, працягваючы “каляндарную” традыцыю, быў прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

         Першай канцэртная праграмай фестывальных дней стаў канцэрт Заслужанага аматарскага калектыву сімфанічнага аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага пад кіраўніцтвам Р.Сарокі.

         У гэты ж дзень у Мінскі абласным выканаўчым каміцеце прайшла прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых СМІ.

         Упершыню ў Маладзечне падчас фестывалю гледачы ўбачылі рок-оперу “Курган” паводле паэмы Я.Купалы на музыку І.Лучанка. Прайшоў канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.

         Адкрыццё ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі было прызначана на 9 чэрвеня. Прывітальнае слова ад Прэзідэнта зачытаў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

         У гэты дзень у Амфітэатры адбыўся гала-канцэрт “Дзве яркія зоркі” Заслужанага калектыву Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, прысвечаны 130-годдзю Я.Купалы і Я.Коласа. На музычным падвор’і Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага прайшлі “Паэтычныя сустрэчы” з удзелам беларускіх паэтаў, у Палацы культуры – канцэрт дзіцячых калектываў і юных чытальнікаў з розных абласцей краіны і г.Мінска “Край мой родны!”. У філіяле дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы ў Вязынцы адбыліся паэтычныя чытанні з удзелам беларускіх паэтаў. На базе раённай цэнтральнай бібліятэкі імя М.Багдановіча была арганізавана прэзентацыя новых выданняў да юбілею класікаў, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі РБ, члены ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і інш.

         Заключны дзень фестываля пачаўся ў музычным каледжы канцэртам “Хіт-класіка беларускай музыкі” ў выкананні творчых калектываў Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі. Акрамя гэтага быў задзейнічаны і Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”, дзе дэманстраваўся спектакль для сямейнага прагляду “Цудоўная дудка”. У Палацы культуры прайшоў канцэрт джазавай музыкі і песні, а вечара адбылося закрыццё ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. На сцэне Амфітэатра адбылося ўзнагароджванне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

         У Маладзечне была арганізавана выяздная студыя. Прамая трансляцыя адкрыцця фестывалю адбылася 9 чэрвеня ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, а 15 і 16 чэрвеня на канале “Беларусь 1” можна было ўбачыць тэлеверсіі ўсіх асноўных мерапрыемстваў.