Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

«Маладзечна» – 2013»

“МАЛАДЗЕЧНА – 2013”

 

           Адгрымелі салюты, скончыліся канцэрты, раз’ехаліся выставы... ХІІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2013” завяршыўся.

           Яшчэ адно свята “беларускасці” адбылося ў нашай рэспубліцы. Традыцыйны фестываль беларускай песні і паэзіі, які крочыць з 1993 года, прайшоў у Маладзечне 7-8 чэрвеня. Яркае адкрыццё і такое ж не менш насычанае закрыццё фестывалю прадставілі маладзечанцам і гасцям горада заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь” пад кіраўніцтвам М.Я.Фінберга і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага пад кіраўніцтвам Р.С.Сарокі.

           Два фестывальныя дні жыццё ў горадзе кіпела рознымі канцэртамі, забаўляльнымі і пазнавальнымі праграмамі для дзяцей і дарослых. Да позняга вечара працавалі шматлікія выставы-продажу, дзе кожны жадаючы змог набудзь сувеніры на памяць не толькі сабе, але і родным.

           Фінальным акордам фестывалю стаў святочны феерверк, які размаляваў маладзечанскае неба рознакаляровымі фарбамі. Наступны, чатырнаццаты, музычны форум адбудзецца ў 2014 годзе. Будзем чакаць яго з нецярпеннем, і ўспамінаць маладзечанскі фестываль гэтага года толькі з прыемнымі і станоўчымі эмоцыямі!