Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

«Маладзечна» – 2014»

“МАЛАДЗЕЧНА – 2014”

          ХІV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна –
2014” быў прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-
фашысцкіх захопнікаў, а таксама 45-годдзю Беларускага дзяржаўнага
ансамбля “Песняры”, творчасць якога звязана з імем легендарнага Уладзіміра
Мулявіна.
          У 2014 годзе фестывальная праграма была крыху перафармаціравана.
Так, конкурс маладых выканаўцаў стаў асноўным кантэнтам фестывалю: па
традыцыі маладыя артысты прайшлі тры этапы творчага выпрабавання, два з
якіх адбыліся непасрэдна на фестывалі. Тыя, хто трапіў у трэці тур, мелі
гонар выступіць у гала-канцэрце адкрыцця фестывалю.
Уладальніцай Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў беларускай
эстраднай песні 2014 года стала навучэнка Мінскага дзяржаўнага каледжа
мастацтваў Аліна Молаш. Яна ж атрымала спецыяльны прыз імя Уладзіміра
Мулявіна – стылізаваную крышталёвую гітару.
         Акрамя А.Молаш, прадстаўнікі сталічнай вобласці Наталля Ламака і
Артур Міхайлаў былі адзначаны дыпломамі лаўрэатаў другой ступені.
Трэцюю прыступку п’едэсталу пераможцаў раздзялілі Лідзія Заблоцкая
(Магілёўская вобласць) і Андрэй Грыгор’еў (Гродзенская вобласць).
Мінчанка Кацярына Шумская стала лаўрэатам першай ступені. Ацэньвала
маладых артыстаў прафесійнае журы, у склад якога на чале з прафесарам
Міхаілам Фінбергам увайшлі кампазітар Эдуард Зарыцкі, паэт і галоўны
рэдактар часопіса “Нёман” Алесь Бадак, кампазітар і мастацкі кіраўнік
Маладзёжнага тэатра эстрады Васіль Раінчык, заслужаная артыстка
Рэспублікі Беларусь Іна Афанасьева, лаўрэат міжнародных конкурсаў Пётр
Елфімаў, начальнік Упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры  Марыяна
Драбовіч.
         Часткай адкрыцця фестывалю была спецыяльная праграма,
прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў.
          Гала-канцэрт “Спадчына песняроў” у выкананні Беларускага
дзяржаўнага ансамбля “Песняры” стаў удалым завяршэннем маладзечанскага
фестывалю. Удзел у юбілейнай праграме прынялі артысты вакальнага гурта
“Чысты голас”, юныя ўдзельнікі ансамбля “Заранак” Нацыянальнага цэнтра
музычных мастацтваў імя У.Мулявіна, ансамбль народнай песні “Бяседа”,
ВІА “Чараўніцы” і “Верасы”, дуэт Аляксандра і Канстанцін, Заслужаная
артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская і інш.
          Запіс і трансляцыю асноўных мерапрыемстваў фестывальнай праграмы
праводзіла каманда Белтэлерадыёкампаніі.