Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Пра фестываль

'"Маладзечна" - 2017'

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”

           2 чэрвеня ў Маладзечне прагучаць першыя акорды XVII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Трохдзённая праграма абяцае быць насычанай. Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі можна смела лічыць адным з буйнейшых творчых форумаў. Кожны год музычнае свята развівае і ўзбагачае свае добрыя традыцыі папулярызацыі айчыннага мастацтва. Галоўнай асаблівасцю фестывалю з’яўляецца беларускае слова, якое гучыць з кожнай сцэнічнай пляцоўцы. Лейтматывам свята стане 135-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы, Я. Коласа.

          У першы дзень госці фестывалю змогуць атрымаць асалоду ад музычных выступаў вакалістаў беларускай эстраднай песні, якія прымуць удзел у II і III турах рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў. Музычныя спаборніцтвы пройдуць ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Пачынаючыя артысты прадставяць усе вобласці краіны і горад Мінск. II тур пачнецца ў 12.00 у канцэртнай зале Палаца культуры, а III – адбудзецца на сцэне Летняга амфітэатра ў 17 гадзін.

          У 19.00 Палац культуры запросіць усіх на спектакль “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, які за сваю дзейнасць можа пахваліцца найлепшымі дасягненнямі айчыннага тэатральнага мастацтва. Сярод багатага рэпертуара тэатра найстарэйшы спектакль заўседы займае асабістае месца і карыстаецца вялікай любоўю гледачоў. Такі поспех з’яўляецца спалучэннем займальнага сюжэту, яскравых характараў, народных песень і танцаў і, безумоўна, выдатнага майстэрства выканаўцаў. Дарэчы, на маладзечанскай сцэне “Паўлінка” будзе прадстаулена ўпершыню.

        ​ Урачыстае адкрыццё фестывалю пройдзе ў 21.30 на сцэне Летняга амфітэатра. Жыхароў і гасцей Маладзечна чакае прэм’ера канцэрта, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы, Я. Коласа. У гэты летні вечар усе жадаючыя змогуць атрымаць задавальненне ад выступленняў салістаў Заслужаннага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Падчас музычнага прадстаўлення гледачы насалодзяцца выдатнымі песнямі і рамансамі на словы класікаў. Асаблівым момантам адкрыцця стане цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

         Запамінальнай падзеяй стане святочны феерверк, які расквеціць неба горада яркімі фарбамі. ​

         Другі дзень – 3 чэрвеня – пачнецца з канцэрта акадэмічнай музыкі “Зямля бацькоў, зямля святая”, які прадставяць творчыя калектывы Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Канцэртная зала Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў адкрые свае дзверы для ўсіх жадаючых у 11.00.  

         Мінскі абласны краязнаўчы музей у 13 гадзін прадставіць экспазіцыю “Родныя вобразы”, дзе можна будзе ўбачыць асабістыя рэчы беларускіх паэтаў Я. Купалы і Я. Коласа з уласнага фонду ўстановы, а таксама з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Я. Купалы і Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея імя Я.Коласа.

         Насычаная фестывальная праграма задаволіць густы гасцей розных напрамкаў творчасці. Радасць сустрэч з вядомымі паэтамі падорыць паэтычная гасцёўня “Красуй, Беларусь” у 14.00 у малой зале Палаца культуры. Падарожжа па мастацкаму шляху працягне займальнае дзеянне пад назвай “Чытаем Купалу і Коласа разам”. У прыхільнікаў паэзіі выкліча цікавась “адкрыты мікрафон” на паэтычнай пляцоўцы на плошчы ля Палаца культуры. У 15 гадзін любы ахвочы можа выступіць з творамі беларускіх паэтаў.

         Пасля чатырнаццаці гадзін можна будзе наведацца на маладзёжную пляцоўку “Арт-Старт” на Цэнтральнай плошчы. Музычнае відовішча будзе прадстаўлена рознымі маладзёжнымі групамі, якія ахопяць самые разнастайныя жанры: рэп, бітбокс, рок. Прадстаўнікі маладога пакалення змогуць адкрыта рэалізаваць самыя смелые творчыя праекты.

         А 15 гадзіне ў канцэртнай зале Палаца культуры адбудзецца фінал VІІ Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок – 2017”, кульмінцыяй якога стане ўручэнне Гран-пры. Таксама ўдзел у гала-канцэрце “Маладзічок” запальвае зоркі” прымуць пераможцы і лаўрэаты конкурсу розных гадоў.

         Фестываль ахопіць не толькі горад Маладзечна, але і бліжэйшы рэгіён. Напрыклад, будзе дзейнічаць сцэнічная пляцоўка ў Чысцінскім сельскім Доме культуры. Там ў 16.00 адбудзецца канцэрт беларускай эстраднай песні “Усё, што мы ў музыцы – у сэрцы тое ж!” у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

        Фінальным акордам ХVІI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі стане канцэрт-закрыццё, прысвечаны 45-годдзю Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля “Сябры”, які адбудзецца ў 21.30 на галоўнай пляцоўцы музычнага свята – у Летнім амфітэатры.

        Разнастайная праграма дапаможа кожнаму госцю фестываля знайсці для сябе змястоўныя мерапрыемствы. Так, 2 і 3 чэрвеня з 12 гадзін на Цэнтральнай плошчы распачнуць сваё дзеянне пляцоўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Фестывальная сядзіба”, а таксама канцэртная пляцоўка “Фестывальная талака”. У гарадскім парку будзе дзейнічаць гульнёва-забаўляльная пляцоўка для дзяцей “Свет дзяцінства”, а аматары выяўленчага мастацтва змогуць наведаць “Мастацкі пленэр”.