Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

“Маладзечна – 2015”: юныя зорачкі ў фестывальным карагодзе

З мэтай папулярызацыі дзіцячай эстраднай творчасці, павышэння мастацкага ўзроўню падрыхтоўкі юных выканаўцаў эстраднай песні, а таксама абмена творчым вопытам з 2005 года ў Палацы культуры г. Маладзечна праходзіць Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок”.

У 2013 годзе дырэкцыяй Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2013” было вырашана ўключыць у праграму фестываля канцэрт “Маладзічок” запальвае зоркі” з удзелам пераможцаў конкурсу “Маладзічок”.

Сёлета VI Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок – 2015” адбыўся ў Маладзечне 27 – 29 сакавіка. Удзел у творчым вакальным спаборніцтве прынялі 77 юных выканаўцаў у 4-х узроставых катэгорыях ад 6 да 18 гадоў. Гэта прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, а таксама Расіі і Латвіі.

Па выніках конкурсу былі вызначаны пераможцы і ўладальнік Гран-пры. Яны прымуць удзел у праграме ХV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2015”, які пройдзе ў нашым горадзе з 5 па 7 чэрвеня.

Па інфармацыі аддзела мастацкай самадзейнасці Палаца культуры г.Маладзечна. Фота Яўгена Стэльмаха.

Вярнуцца да спiса навiн