Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

“Песняра” ўбачаць у Маладзечне!

            Спектакль, які пройдзе ў рамках ХVI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2016”, прысвечаны заснавальніку і нязменнаму кіраўніку ансамбля “Песняры” Уладзіміру Мулявіну. Гэта размова пра складаны лёс Паэта, Песняра, які стаў сапраўды нацыянальным гонарам Беларусі.

            Па сюжэту драматурга да Песняра, які знаходзіцца паміж жыццём і смерцю, прыходзяць айчынныя класікі. Яны просяць, каб Мулявін, як і раней дапамог роднай мове вярнуцца з небыцця. Але рэжысёр бачыць п’есу зусім па-іншаму. Валянціна Еранькова не стала рабіць акцэнт на нацыянальнай праблематыцы. Галоўны канфлікт бачыцца ў барацьбе паміж Творцам і серай масай.

            У спектаклі прагучаць песні ансамбля “Песняры”. Дзеля гэтага былі выбраны артысты з самых спяваючых труп сярод драматычных тэатраў Беларусі. Ролю “Пясняра” выканае артыст тэатра і кіно Сяргей Жбанкоў. Убачаць гледачы і заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Сяргея Чэкерэса, Ганну Маланкіну, Андрэя Душачкіна, а таксама Аляксандра Ждановіча, Сяргея Юрэвіча, Андрэя Захарэвіча,  Івана Стральцова, Вераніку Пляшкевіч, Уладзіміра Глотава і многіх іншых.

 

Інфармацыйны аддзел Палаца культуры.

Вярнуцца да спiса навiн