Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

“Ёсць Радзіма – значыць, будзе песня. Будзе песня – і Радзіме жыць! ”

    Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка аб’явіў у Беларусі Год малой радзімы. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што прыняцце такога важнага рашэння выклікалі разважанні аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. Год малой радзімы – добрая  нагода звярнуць увагу на родныя мясціны. “Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, які радаваў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою” – адзначыў Аляксандр Рыгоравіч.

Настаў час аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі, сваёй творчасцю, душэўнай неабыякавасцю. Падчас XVIII Нацыянальнага фестывалю адбудзецца музычна-паэтычная гасцёўня “Малая Радзіма – пачатак мой і выток” з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва.  

   Навум Гальпяровіч

   Аўтар кніг паэзіі “Востраў душы”, “Струна”, “Святло ў акне”, “Гэта ўсё для цябе” “Голас і рэха”, кнігі прозы “Шляхі і вяртанні”, а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных зборніках і перыядычным друку.

   На вершы паэта напісаны песні вядомымі беларускімі кампазітарамі Э. Зарыцкім, У. Буднікам, А. Елісеенкавым, В. Івановым і іншымі.

   Навум Гальпяровіч – стваральнік і ідэйны натхняльнік радыёпраграм “Штрыхі”, “Беларусь пекла А ды Я” і многіх іншых. А перадача “Зямля, што нам дадзена лёсам” – сапраўдны доўгажыхар, яна выходзіла ў эфір 8 гадоў запар!

   “Славіць дзень, зямлю і родны край і спяваць натхнёна на ўсе грудзі” –радкі з верша Навума Гальпяровіча найбольш выразна адлюстроўваць ідэю творчай гасцёўні. Знакаміты паэт, мэтр публіцыстычнага жанру, уладальнік медаля Францыска Скарыны, які ў гэтым годзе адзначыў 70-годдзе, стане госцем сустрэчы. За сваю творчую дзейнасць ён нямала напісаў самых светлых і самых шчырых слоў пра родны куточак.

Застаюцца песня і Радзіма.

Можа ўсё мінаць, але яны

Непадзельныя, не знікнуць з дымам

Восені, кахання ці вясны.

Толькі гэта будзе не часова,

Будзе вечна жыць, як і жыве

Светлае, на роднай мове слова,

Месячная сцежка на траве.

І няхай жыццё не вельмі песціць

Тых, каму Айчыны боль баліць,

Ёсць Радзіма – значыць, будзе песня.

Будзе песня – і Радзіме жыць! (верш Застаюцца песня і Радзіма).

 

   Міхась Башлакоў

   Аўтар кніг паэзіі “Касавіца”, “Начны паром”, “Дні мае залатыя”, “Як слёзы горкія Айчыны…”, “Матчыны грыбы перабіраю”, “Пяро зязюлі падніму”, “Нетры”, “Палын” і іншых.

    За вялікую колькасць твораў на тэму чарнобыльскай трагедыі стаў лаўрэатм Дзяржаўнай прэміі. 

    У паэта вельмі разнастайная тэматыка твораў. Шмат вершаў прысвечана дзяцінству, маці, прыродзе, каханню. І, безумоўна, адной з галоўных тэм яго творчасці з’яўляецца тэма радзімы.

Як доля — наша пуцявіна —

Яе абсяг не азірнуць.

Няхай мой шлях і шлях Айчыны

Ракой адзінаю цякуць… (араторыя “Шлях”)

Паэт услаўляе родную Беларусь і сваё любае сэрцу Палессе. Захапляецца прыгажосцю роднага краю, яго шырокімі прасторамі і прыроднымі багаццямі.  

Дарогі Палесся мяне зачаруюць –

Спынюся ля вёскі над ціхай ракой.

Завечарую, завечарую,

Як стомлены човен за асакой. (верш “Дарогі Палесся”)

   Міхась Пазнякоў

   Яго творы ўключаны ў школьныя падручнікі, перакладзены на 22 мовы свету. А за кнігі “У родным краi”, “Гульня слоў”, “Серабрыстыя чайкi” аўтар вылучаны на саісканне Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2016 года.

   Міхасю Пазнакову належаць беларускамоўныя копіі знакамітых твораў: “Дон Кіхот” Сэрвантэса, “Квенцін Дорвард” Скота, казкі Андэрсена і іншыя.

   Паэт з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996 г.), трох Рэспубліканскіх літаратурных прэмій “Лепшая кніга года”, лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і іншых.

   Любімыя тэмы паэта тыя, якія кранаюць тонкія струны душы: Радзіма, мова, бацькоўскі край. Фактычна кожны адпачынак Міхась Паўлавіч праводзіць на малой радзіме – у быхаўскім Заброддзі. Родная вёска для паэта – цэнтр сусвету. Там добра пішацца.

Прыеду я абавязкова

У той любімы мой куток,

Дзе першае прамовіў слова,

Дзе я зрабіў свой першы крок. (верш “Заўжды вярнуўся”)

Творы  Міхася Пазнякова напісаны займальна і вобразна, яны садзейнічаюць выхаванню дабрыні, кемлівасці, чуйнасці да роднага слова.

I плыве з садоў у сэрца

Сакаўны птушыны грай.

Ён Радзімаю завецца —

Непаўторны гэты край. (верш “Радзіма”)

   Канстанцін Цыбульскі

   Аўтар пяці зборнiкаў паэзii i песень: “Ноч маладзiка”, “Вецер эпохi”, “Малiтва i песня”, “Силуэт в окне”, “Мгновение над бездной”, калектыўных зборнiкаў: “Вёсны”, “Поиск”, “Я тут бачу свой край”, калектыўнага песеннага зборнiка “Песню бярыце з сабою”.

   Пераможца рэспублiканскiх лiтаратурных конкурсаў. Удзельнiк i неаднаразовы пераможца Мiжнароднага кiнатэлефестывалю “Закон i грамадства” ў  Маскве (рэжысёр i сцэнарыст). Аўтар гiмна  вышэйназванага кiнатэлефестывалю.

   Узначальвае секцыю музыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Песні на яго вершы гучалі на свяце песні і паэзіі ў Маладзечне.

   Добра вядома маладзечанцам творчасць Канстанціна Цыбульскага. Наш зямляк не аднойчы з асаблівым пачуццём і трапятаннем прыязджаў на родную Маладзечаншчыну, дзе адбываліся яго творчыя  вечары. Не мог паэт мінуць і сёлетні фестываль, каб не павітаць землякоў на сваёй малой радзіме.

   З пяшчотай і хваляваннем успамінае пісьменнік сваю малую радзіму, маці і незваротае маленства.

…Я прыйду на зары,

I зайду я не ў хату —

Падымуся ў маленства,

У песні яго...

Як на самае лепшае

Матчына свята,

Скача ў печы засмяглай

Шчаслівы агонь. (верш “Я прыйду на зары”)

   Як і ўсе неабыякавыя і чулыя сэрцы, паэт шэраг твораў прысвячае Бацькаўшчыне. Нагадвае багатую гісторыю свайго народа, услаўляе яго мужнасць і стойкасць.Падкрэслівае каштоўнасць беларускай мовы, захапляецца прыгажосцю беларускай прыроды і хвалюецца за будучыню роднага краю.

…Тут дзядоўскія могілкі

Бачны здаля,

Тут стаяць абеліскі

Ад краю да краю.

Тут пажары і смерць

Спазнавала зямля,

Тут –

Матулінамоважывая.

Ганарусятабой,

Мой абноўлены край,

Мой —

Узняты з агню і руінаў.

Хайжабудзе з табою

Музычны настрой —

Пералівістыспеўсалаўіны. (верш “Мой край”)

   Таццяна Сівец

   Аўтар кніг “Праляцець па вясёлцы”, “Ліпеньская навальніца” і “Таму, хто знойдзе”.

   Працуе ў рэчышчы паэзіі, прозы, крытыкі, драматургіі, паэтычнага перакладу. Перакладае на беларускую мову творы паэтаў Рэспублікі Комі, Таджыкістана, Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Украіны, Азербайджана. Частка яе вершаў перакладзена на балгарскую мову.

   З 2006 года супрацоўнічае з радыёстанцыяй “Беларусь”, рыхтуе праграмы на беларускай і англійскай мовах. З 2011 – галоўны рэдактар штотыднёвіка “Літаратура і Мастацтва”.

Калі ты не кахаеш, то можаш ужо не вяртацца!

Ні з Канады, ні з Бірмы (ці што там бывае далей?)!...

   Вершы Таццяны Сівец, глыбока асабістыя і кранальныя, хвалююць сэрца. Цэнтральнай тэмай іх з’яўляецца вялікая каштоўнасць жыцця – каханне. Пачуцці – тое, з чым жартаваць нельга.

За свабоду тваю я загінула ў гэтай вайне…

Ну, няўжо табе цяжка?! Вярнуцца. Прамовіць у вочы,

Што зусім не… Зусім не… Зусім. Не. Кахаеш. Мяне. (верш Калі ты не кахаеш)

   Сустрэча з цудоўнай музыкай і прыгожым паэтычным словам пройдзе 9 чэрвеня ў 11.00 у канцэртнай зале Палаца культуры. Зазірніце ў свет Паэзіі і Песні, каб “прачуць усёй да дна душой, што самы родны край пад небам – з хацінкай бацькавай старой… ”

 

   Інфармацыйны аддзел Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн