Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Цікавыя факты пра фестываль

        Традыцыйным для фестывалю з’яўляецца не толькі беларускае слова, але і дождж, які кожны год не мінае фестывальных пляцовак. 

        Для ўдзелу ва ўсіх этапах Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ўдзельнікі прадстаўляюць дзве песні беларускіх аўтараў на беларускай мове працягласцю не больш за 3 хвіліны 40 секунд

        1993 – першая галоўная пляцоўка фестывалю – гарадскі стадыён

        1993 – “кветкавы дождж” – на закрыцці першага фестывалю нечакана для ўсіх над полем гарадскога стадыёну праляцеў верталёт, з якога пасыпаліся гваздзікі і ружы

        1993 – на конкурсе маладых выканаўцаў за званне лепшага і галоўны прыз ВАЗ-2109 змагаліся 18 пачынаючых спевакоў, а не 21

        1993 – Гран-пры конкурсу – “Залатая галінка папараці” – быў пераходным прызам. Прыз быў выкананы па эскізе маладзечанскага мастака Юрыя Герасіменкі-Жызнеўскага

        1993 – у Доме культуры чыгуначнікаў праходзіў святочны розыгрыш латэрэі. Галоўны прыз – аўтамабіль

        1994 – на рэспубліканскім фестывалі выступілі народная артыстка Расіі і Грузіі Тамара Гвердцытэлі, народны артыст Расіі Юрый Антонаў

        1994 год – фестываль прайшоў пад знакам паэзіі Аркадзя Куляшова, адбылася прэм’ера оперы-песні кампазітара Ігара Паліводы “Мацярынская песня”

        1995 – ІІІ Рэспубліканскі фестываль беларускай песні і паэзіі ў пераехаў у Мінск 1996 – галоўнай фестывальнай пляцоўкай стала Цэнтральная плошча горада Маладзечна, дзе была ўсталявана перасовачная сцэна

        1996 – у рамках свята ў Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.К. Агінскага адкрылася музычнае падвор’е “Новыя Агінты” – адкрытая сцэнічная пляцоўка, на якой можна праводзіць канцэрты класічнай музыкі  

        1996 – была адменена конкурсная частка праграмы. Упершыню на фестывалі выступіў Дзяржаўны ансамбль “Песняры” з праграмай “Вольнасць”

        1998 – тры фестывальныя дні, тры жанры – эстрадная песня, народная і рок-музыка былі аб’яднаныя беларускім словам

        1998 – фестываль песні і паэзіі быў прымеркаваны 610-годдзю Маладзечна 1998 – фестываль прайшоў пад дэвізам “жывы гук”

        2001 – фестываль беларускай песні і паэзіі адкрыў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка

        2001 – па рашэнні кіраўніцтва дзяржавы фестываль набыў статус “Нацыянальны”

        2001 – Міністэрства культуры заснавала прыз імя Уладзіміра Мулявіна за папулярызацыю беларускай песні

        2003 – упершыню прыз імя Уладзіміра Мулявіна быў уручаны на адкрыцці Нацыянальнага фестываля Дзяржаўнаму канцэртнаму аркестру Беларусі пад кіраўніцтвам М.Фінберга

        2005 – Белтэлерадыёкампанія прэзентавала свой праект “Беларуская калекцыя”

        2007– упершыню на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні быў прадстаўнік ад Маладзечна – Алеся Кульша, якая атрымала Гран-Пры 2009 – упершыню фестывальная праграма доўжылася ўсяго адзін дзень

        2009 – другі год запар Гран-Пры конкурсу маладых выканаўцаў засталося ў Маладзечне – пераможцам стаў Аляксандр Салаўёў

        2011 – фестываль праходзіў у жніўні. Галоўнай пляцоўкай стаў Летні амфітэатр 2011 – у рамках фестывалю прайшоў рок-канцэрт “Маладзечна. РОК”

        2011 – было прынята рашэнне аб штогадовым правядзенні

        2011 – упершыню быў арганізаваны круглы стол “Беларуская паэзія і песня: сучасны фармат” з удзелам кампазітараў, паэтаў-песеннікаў, выканаўцаў, прадзюсараў, праграмных дырэктараў FM-радыёстанцый, прадстаўнікоў тэлебачання і іншых СМІ

        2013 – спецыяльна вырабілі льняную ляльку “Ліру”, якую ўручалі гасцям фестывалю

        2013 – адметнасць ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі – 75-годдзе Мінскай вобласці, 625-годдзе горада Маладзечна і 20 гадоў з першага фестывалю

        2014 – часткай фестывалю стала спецыяльная праграма, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

        2015 – на конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Гродзенскую вобласць прадстаўлялі чатыры выканаўцы, а не тры

        2016 – фестываль прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі, заснавальніка і мастацкага кіраўніка ансамбля “Песняры” Уладзіміра Мулявіна

        2017 – упершыню на маладзечанскай сцэне будзе прадстаўлены спектакль “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ​

 

       Інфармацыйны аддзел

       Фота www.google.by/

Вярнуцца да спiса навiн