Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Адборачны тур на конкурс ў Маладзечна прайшоў у Магілёве

На базе Дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці” ў Магілёве 10 сакавіка прайшоў абласны адборачны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Творчы форум адбудзецца ў рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песніі паэзіі “Маладзечна – 2015”, які запланаваны на 5-7 чэрвеня ў культурнай сталіцы Міншчыны.

Для удзелу ў адборачным туры было пададзена 18 заявак ад прадстаўнікоў з Горак, Круглага, Бабруйску, Крычава, Быхава, Хоцімску, Асіповічаў, Мсціслаўля, Касцюковічаў, Дрыбіна і Магілёва. Ацэньвала маладых выступоўцаў кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі: Алена Баброва – старшыня журы, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама; Святлана Ефімук – мастацкі кіраўнік Установы культуры “Магілёўская абласная філармонія”; Ірына Жаркоўская – галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама; Вольга Горнічар – артыст-вакаліст, вядучы майстар сцэны Установы культуры “Магілёўская абласная філармонія”; Кацярына Назарчук – мастацкі кіраўнік прадзюсерскага цэнтра “Ступени” Установы культуры “Магілёўская абласная філармонія”; Аліна Фядосава – галоўны хармайстар Установы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы”; Ірына Галібус – сакратар камісіі.

Па выніках праслухоўвання камісія пастанавіла направіць трох прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці для ўдзелу ў заключным этапе конкурсу. Такім чынам, у Маладзечна прыедуць Сняжана Валадковіч з Бабруйску, Алеся Ігнацьева з Хоцімсксу і Аляксандр Селіванаў з Касцюковічаў.

Вярнуцца да спiса навiн