Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Два дні ў рытме фестывалю. Маладзечна прымае свята нацыянальнай культуры

ХІХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі крочыць па вуліцах Маладзечна. Самая чаканая падзея ў музычным жыцці краіны абяцае жыхарам горада, а таксама шматлікім гасцям і ўдзельнікам мноства цікавых і незабыўных момантаў.

Горад майстроў нагадвае Цэнтральная плошча Маладзечна, дзе прадстаўляюць сваю прадукцыю народныя ўмельцы і прамысловыя прадпрыемствы з усёй краіны.

Поўніцца галасамі гульнёва-забаўляльная пляцоўка «Тэрыторыя дзяцінства», каля сотні слухачоў сабраў вакол сябе абласны фестываль сямейнай творчасці «У добрым родзе — усё ў згодзе».

А ў Палацы культуры адбылася адна з галоўных фестывальных падзей — прайшоў другі этап рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. У першай палове дня ўдзельнікі — а іх было больш за 20 — выконвалі песні пад мінусоўку (фанаграму без голасу выканаўцы).

Мінскую вобласць прадстаўлялі Уладзіслаў Сазонаў, Яна Мармыш, Наталля Ламака.

Уладзіслаў — выпускнік Дзяржынскай гімназіі, скончыў музычную школу па класе трубы. Лаўрэат конкурсу «Маладыя таленты Беларусі», уладальнік Гран-пры конкурсу «Вясновыя рытмы».

Яна Мармыш — навучэнка Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў па спцыяльнасці «Мастацтва эстрады». З 2007 па 2014 год вучылася ў Дзятлаўскай музычнай школе па класе фартэпіяна, займалася ў Гродзенскай дзяржаўнай узорнай студыі Viva. Лаўрэат першай ступені адкрытага конкурсу «Запальваем зоркі», адкрытага фестывалю мастацтваў «Мы разам» і іншых.

Добра вядомае не толькі ў Мінскай вобласці імя трэццяй удзельніцы рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў — Наталлі Ламакі. Яна кіруе ўзорнай студыяй «Жывы гук» Палаца культуры горада Маладзечна. Маладая спявачка — стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, член Беларускага саюза музычных дзеячоў. Прымала ўдзел у тэлевізійных праектах «Акадэмія талентаў» і «Поющие города», стала паўфіналістам Нацыянальнага адбору Рэспублікі Беларусь на конкурсе песні «Еўрабачанне-2018».

Трэці тур конкурсу, падчас якога юнакі і дзяўчаты будуць спяваць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга адбудзецца ў другой палове дня. Пераможцаў журы на чале з народным артыстам прафесарам Міхаілам Фінбергам назаве пад час урачыстага адкрыцця фестывалю, якое адбудзецца на сцэне маладзечанскага амфітэатра а палове дзесятай гадзіны вечара.

Па матэрыялах www.mlyn.by

Вярнуцца да спiса навiн