Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Імёны прадстаўнікоў Гродненскай воблаці на конкурсе маладых выканаўцаў у Маладзечне

Абласны адборачны тур XIX Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2019” прайшоў 1 лютага ў Гродненскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.

Змагаліся за права прадстаўляць сваю вобласць на музыкальным форуме пяць маладых таленавітых спевакоў – усе навучэнцы Гродненскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Па выніках одборачнага тура прадстаўляць Гродненскую воблаць на конкурсе маладых выканаўцаў у Маладзечне будуць: Ромыш Карына і Бандарэвіч Анастасія. Абедзве дзяўчыны навучаюцца ў каледжы па спецыяльнасці “Мастацтва эстрады (спевы)”. 

Таксама на конкурс у Маладзечна паедзе пераможца фестывалю патрыятычнай песні "Сэрца зямлі маёй"  Павел Лашчэўскі (вучань СШ №8, г.Слонім). 

Поспехаў маладым талентам!

 

Вярнуцца да спiса навiн