Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Фестываль чакае сваіх прыхільнікаў!

Вось і надыйшоў той доўгачаканы дзень, калі над сонечным Маладзечнам пачнуць гучаць знаёмыя і зусім новыя мелодыі і вершы нацыянальных аўтараў, калі кожны з удзельнікаў зможа выйсці на сцэну гарадскога Палаца культуры ці летняга Амфітэатра, і падзяліцца сваім талентам са шматлікімі гледачамі – у песеннай сталіцы Міншчыны пачынаецца XV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі!

Напрацягу трох дзён гасцей і жыхароў фестывальнага горада чакаюць больш за дзесяць канцэртных праграм з удзелам зорак айчыннай эстрады. Так, фестывальная пятніца пачнецца канцэртам акадэмічнай музыкі ў выкананні творчых калектываў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Завершыцца першы фестывальны дзень яскравым феерверкам, які расквеціць маладзечанскае неба пасля канцэртнай праграмы “Беларусь незалежная ў песнях і вершах”.

Падрабязную праграму фестывальных мерапрыемстваў глядзіце тут.

 

Інфармацыйны аддзел Палаца культуры г.Маладзечна.

Фота Яўгена Стэльмаха.

Вярнуцца да спiса навiн