Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

ФЕСТЫВАЛЬНЫ АРХІЎ: “Маладзечна – 2009”: перамога зноў у маладзечанца – Гран-пры і прыз глядацкіх сімпатый Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў атрымаў Аляксандр Салаўёў

         Дзясяты, юбілейны фестываль беларускай песні і паэзіі прайшоў у Маладзечне 13 чэрвеня 2009 года. Асаблівасцю было тое, што ён доўжыўся ўсяго толькі адзін дзень. Да слова, ІХ фестываль працягваўся два дні,  а VIII – тры.

         Свята было прымеркаванае Году роднай зямлі і 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як заўсёды фэст стаў сапраўдным святам для ўсіх аматараў беларускага слова ва ўсіх яго праявах. Праводзіліся выступленні творчых калектываў як нашага горада і раёна, так і іншых куткоў рэспублікі, творчыя сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі, выставы-продажы і іншыя цікавыя мерапрыемствы, якія з лёгкасцю прыцягвалі ўвагу. І нават ужо традыцыйны для фестываля дождж не стаў перашкодай для стварэння святочнага настрою.

         На галоўнай пляцоўцы фэсту праходзіла канцэртная праграма “На свята запрашаем” Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі Белдзяржфілармоніі “Свята”. Ля крамы “Юбілейны” для маладзечанцаў на імправізаванай пялцоўцы выступалі калектывы аматарскай творчасці, працаваў кірмаш, дзе можна было набыць сувеніры для сябе і родных. А завяршыўся чэрвеньскі фэст вялікім гала-канцэртам “Зямля – мая песня” з удзелам зорак беларускай эстрады, вядучых творчых калектываў краіны і пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў, узнагароджванне якіх праходзіла падчас гала-канцэтру. Гран-пры, як і прыз глядацкіх сімпатый, атрымаў маладзечанец Аляксандр Салаўёў, першае месца было прысуджана Ульяне Шэлаг з Магілёўскай вобласці, другое – Маргарыце Халатавай таксама з Магілёўскай вобласці,  а трэццяе атрымаў Дзяніс Вяршэнскі з Гомельскай вобласці.

         Фестываль “Маладзечна-2009” быў названы адным з пяці найбуйнейшых фестываляў Беларусі, разам са “Славянскім базарам”, кінафестывалям “Лістапад”, фестывалям-кірмашом працоўнікаў вёскі “Дажынкі” і Рэспубліканскім фестывалям нацыянальных культур у Гродне.

 

Па матэрыялах газеты “Авацыя” ДУ “Палац культуры г.Маладзечна”

Фота з архіва Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн