Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

ФЕСТЫВАЛЬНЫ АРХІЎ: “Маладзечна – 2007”: маладзечанка Алеся Кульша атрымала Гран-пры Беларускага нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні

Традыцыйны Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне застаўся верным сабе ва ўсім: у добрым настроі гараджан і гасцей горада, адкрыцціновых імён маладых выканаўцаў, шыкоўнай музыцы ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам М.Я. Фінберга, а таксама.. дажджлівым надвор’і.

Два па-сапраўднаму святочныя дні праляцелі імгненна. Намаганні арганізатараў мерапрыемства былі недарэмнымі – адкрытых канцэртных пляцовак было шмат. Свой талент і майстэрства тут дарылі беларускія паэты і кампазітары, выступалі розныя творчыя калектывы. Музыка і песні, гучныя апладысменты і ўзнёслыя воклічы “брава!” былі чутны яшчэ здалёк.

У першы фестывальны дзень гледачам былі прадстаўленыя дзве канцэртныя праграмы, прысвечаныя творчасці беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа “...Мне засталася спадчына”, “Мой родны кут, як ты мне мілы”. Уся атмасфера канцэрта была прасякнута духам творчасці, нацыянальнай свядомасці і вялікай гордасці за нашу багатую талентамі зямлю.

Галоўнай падзеяй канцэртнага закрыцця ІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі стала ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Беларускага нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні, які прайшоў у нашым горадзе ў красавіку. Уладальніцай Гран-пры стала маладзечанка Алеся Кульша. Першае месца заняла Настасся Пагаржэльская з Бабруйску, другое – Ірына Вярковіч з Фаніпаоя,  а трэццяе – гамяльчанін Павел Перавошчыкаў. Перамогі канкурсантаў – гэта сапраўдны шанец для далейшага іх творчага станаўлення. 

Нельга не адзначыць і кірмаш, які разгарнуўся ў гэтыя дні. Тут можна было набыць тавары на любы густ – пачынаючы ад дзіцячых цацак да адзення. Мастакі прапаноўвалі намаляваць партрэт альбо шарж. Працаваў цір, можна было пакатацца на поні, паласавацца рознай смакатой, якая прадавалася ў гандлёвых кропках.

 

Па матэрыялах газеты “Авацыя” ДУ “Палац культуры г.Маладзечна”

Фота з архіва Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн