Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

ФЕСТЫВАЛЬНЫ АРХІЎ: "Маладзечна – 2005”: сем праграм на восьмым фестывалі беларускай песні і паэзіі

Восьмы раз горад адчуў сваю адметнасць, выбранасць, і, нават, нейкую гістарычную місію. Аб тым, што было выдатнага за ўсе восем фестываляў беларускай песні і паэзіі найлепш ведае Міхаіл Фінберг. За вялікі ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва і папулярызацыю музыкі беларускіх аўтараў  і развіццё фестывальнага руху ў малых гарадах яму была ўручана ўзнагарода імя Уладзіміра Мулявіна.

Падчас VІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне было паказана сем праграм, прычым не толькі эстрадных. У рамках гэтага фэсту адбылося шмат музычных сустрэч. Выступалі   Нацынальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, камерныя калектывы Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі, аркестр народных інструментаў Цэнтра культуры і мастацтваў Магілёўскай вобласці і інш. Увечары на свой аўтарскі канцэрт “Маладзечна – мой дом” запрасіў вядомы беларускі спявак і кампазітар Алег Елісеенкаў.

Цікавым атрымаўся і паэтычны бок мерапрыемства. У Маладзечна прыехалі вядомыя беларускія паэты – Раіса Баравікова, Віктар Шніп, Алесь Бадак, Мікалай Шабовіч, Навум Гальпяровіч... На канцэртнай праграме, прысвечанай Уладзіміру Карткевічу, паэты чыталі яго вершы, на гарадскіх пляцоўках знаёмілі гараджан са сваёй творчасцю.

Завершыўся фестываль канцэртнай праграмай Белтэлерадыёкампаніі “Беларуская калекцыя” з удзелам ансамбляў “Песняры”, “Сябры”, Аляксандра Ціхановіча і Ядзвігі Паплаўскай, Уладзіміра Ухцінскага, Іны Афанасьевай, Алесі і іншых.

 

Па матэрыялах газеты “Авацыя” ДУ “Палац культуры г.Маладзечна”

Фота з архіва Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн