Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

ФЕСТЫВАЛЬНЫ АРХІЎ: “Маладзечна – 2003”: прыз імя Уладзіміра Мулявіна атрымаў Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі

У чарговы раз фестываль у Маладзечне праходзіў пад дажджом. Дрэннае надвор’е стала нейкай традыцыяй, якая апошнімі гадамі суправаджае мерапрыемства. Але маладзечанцы ўжо прывыклі да “нябесных слёз” у фестывальныя дні. Таму галоўная плошча горада была запоўненая людзьмі, якія прыладжваліся дзе толькі маглі, каб хоць краем вока паглядзець на тое, што адбываецца на сцэне.

А са сцэны ўрачыста павітаў маладзечанцаў Леанід Гуляка (у той час быў міністрам культуры Рэспублікі Беларусь). Ён выканаў даручэнне Прэзідэнта, зачытаўшы яго прывітальныя словы ў адрас гасцей і ўдзельнікаў фестывалю. Але Леаніду Гуляку давялося выканаць яшчэ адну пачэсную місію. У 2001 годзе Міністэрства культуры заснавала прыз імя Уладзіміра Мулявіна за папулярызацыю беларускай песні. І ўпершыню ён быў уручаны на адкрыцці Нацыянальнага фестывалю ў Маладзечне. “Крышталёвую гітару” атрымаў не хтосьці адзін, а цэлы калектыў – Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі.

Гісторыя беларускіх песень на фестывалі ў Маладзечне перасягнула дзесяцігадовую мяжу. Так, менавіта дзесяць гадоў таму горад ускалыхнуўся – і амаль увесь пайшоў на стадыён, дзе тады адбываліся канцэрты, конкурсы. У 2001 годзе традыцыйны конкурс маладых выканаўцаў праходзіў не ў Маладзечне, як заўсёды, а ў Мінску яшчэ ў красавіку. Пераможцам стаў саліст Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Уладзімір Аўчароў, другое месца раздзялілі Максім Сапацькаў і Руслан Аляхно.

Канешне дождж зрабіў сваю спаву. Не адбыліся сустрэчы паэтаў на розных адкрытых пляцоўках горада, быў адменены цэлы начны канцэрт “Тройцы”.

 

Па матэрыялах газеты “Авацыя” ДУ “Палац культуры г.Маладзечна”

Вярнуцца да спiса навiн