Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

ФЕСТЫВАЛЬНЫ АРХІЎ: “Маладзечна – 2001”: VI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі адкрыў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка

Да гэтага фэсту горад рыхтаваўся па-асабліваму. У Маладзечна збіраўся Прэзідэнт. 8 чэрвеня на VI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі прыехаў Прэзідэнт краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Той факт, што фестываль аб’яднаў беларускую песню і паэзію ў адзінае цэлае, што ён набірае сілу і папулярнасць, знаходзіць водгук у сэрцах беларусаў і сяброў краіны, адзначыў і Прэзідэнт. Калі чалавек спявае, калі прыцягвае яго паэтычнае слова, сказаў ён, значыць ён багаты і чысты душой, адкрыты прыгажосці і стварэнню. А калі свята песні і паэзіі збірае мноства ўдзельнікаў і паклоннікаў – гэта прыкмета добрага настрою і міру ў грамадстве, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Гэты фестываль – для простых людзей, ён прыцягвае не толькі тытулаваных творцаў, але і беларускую моладзь, дае магчымасць раскрыць яе таленты, сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Да такога ўрачыстага мерапрыемства шмат было зроблена і па добраўпарадкаванні горада, і па мастацкаму афармленню плошчы і праспекта. Працаваў “Горад майстроў”, быў арганізаваны выяздны гандль. Разам з Дзяржаўным канцэртынм аркестрам Рэспублікі Беларусь выступалі вядомыя калектывы. Сярод іх былі Нацынальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны Міхаіла Дрынеўскага, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы, мастацкі кіраўнік якой народная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Ялфімава, Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча і яго мастацкі кіраўнік народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец, ансамбль “Бяседа”, створаны народным артыстам Беларускі Леанідам Захлеўным, а таксама народныя артысты СССР Ігар Лучанок і Уладзімір Мулявін, народныя артысты Беларусі Анатоль Ярмоленка, Валерый Іваноў, Васіль Раінчык.

Тры дні на вуліцах, плошчах, у парку гучала беларускае слова – вершаванае і пакладзенае на музыку. У рамках гэтага фэсту адбыліся сустрэчы з Вольгай Іпатавай, Навумам Гальпяровічам, Міколам Шабовічам, Алесем Пісьмянковым, Леанідам Дранько-Майсюком. Паэты чыталі вершы, адказвалі на шматлікія пытанні гараджан.

Галоўнай інтрыгай свята былі “Жыгулі”, якія тры дні прастаялі побач са сцэнай, размешчанай на Цэнтральнай плошчы. І ў чарговы раз у Маладзечне загарэлася новая зорачка беларускай эстрады. Па выніках конкурсу маладых выканаўцаў перамогу атрымаў Дзмітры Качароўскі, якому і дасталіся ключы ад аўтамабіля.

 

Па матэрыялах газеты “Авацыя” ДУ “Палац культуры г.Маладзечна”

Вярнуцца да спiса навiн