Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

ФЕСТЫВАЛЬНЫ АРХІЎ: “Маладзечна – 2012”: зорная россып на фестывалі

Менавіта Дар’я Шульгін, прадстаўніца Гродзенскай вобласці, стала пераможцай у 2012 годзе. Як распавяла дзяўчына, конкурс маладых выканаўцаў – гэта першы сур’ёзны і, калі можна так сказаць, “дарослы творчы экзамен”, у якім яна прымала ўдзел. Да гэтага выпрабавання Дар’я прадстаўляла свае вакальныя здольнасці ў адборачных турах на дзіцячае Еўрабачанне ў 2008-2009 гадах, а таксама ў шматлікіх юнацкіх фестывалях.

Працаваць з аркестрам, па словах маладой артысткі, давялося ўпершыню. Але гэта не насцярожыла яе – дзяўчыне заўсёды цікава спрабаваць нешта новае.

Фестывальныя гулянні прайшлі, але ў памяці жыхароў і гасцей горада, напэўна, аддрукаваўся які-небудзь самы яркі і маляўнічы эпізод фестывалю: будзь-то канцэрт ці забаўляльная праграма, праліўны дождж або вясёлкавы феерверк... Нямала ўражанняў пакінуў і першы фестывальны вечар: канцэрт Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі і рок-опера “Курган”.

У дзявятай гадзіне вечара ў глядзельнай зале Амфітэатра сабраліся прыхільнікі народнай творчасці і тэатральнага мастацтва. Для прысутных на сцэне выступалі артысты Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі. Удзельнікі калектыву прадставілі гледачам як харэаграфічнае майстэрства, так і вакальнае. Больш за гадзіну яны дарылі свой талент сузіральніка. Трэба адзначыць і той факт, што кожны нумар артыстаў суправаджалі запальнымі танцамі самыя маленькія гледачы, якія прыйшлі на канцэрт з бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Дзеткі “вытанцоўваюць”у такт музыцы ў праходах паміж сектарамі ...

Другая частка вячэрняй праграмы першага фестывальнага дня складалася з рок-оперы “Курган” па матывах аднайменнай паэмы Янкі Купалы. Музыку да яе ў свой час напісаў беларускі кампазітар, народны артыст СССР Ігар Лучанок. Для маладзечанцаў і гасцей горада оперу выконвалі Ян Маерс, Вікторыя Алешка, арт-група “Беларусы”, Яўген Слуцкі, Вячаслаў Статкевіч, а таксама аўтар і кіраўнік праекта Андрэй Скарынкін.

 

Па матэрыялах сайта http://mdk.by/

Фота з архіва Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн