Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

ФЕСТЫВАЛЬНЫ АРХІЎ: “Маладзечна – 96”: новая пляцоўка для фестывалю

У гэты раз свята разгарнулася не на гарадскім стадыёне, як гэта было раней, а на новай музычнай пляцоўцы – Цэнтральнай плошчы горада Маладзечна. Фестывальны карагод распачаў Нацынальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча. Выступалі пераможцы мінулых святаў песні і паэзіі: Наталля Тамела, Ларыса Грыбалёва, Алег Бляхарчук, Анжаліка Ют, Наталля Кудрына...

         Паэтычныя сустрэчы праходзілі ў гарадскім парку. У Маладзечна прыехалі Леанід Дранько-Майсюк, Генадзь Бураўкін, Васіль Зуёнак. Для жыхароў і гасцей горада быў падрыхтаваны тэматычны канцэтр “Ігар Лучанок і класічная беларуская паэзія”. Шмат народу сабралі канцэрты беларускай поп- і рок-музыкі. Упершыню на маладзечанскім фестывалі выступалі “Песняры”.

          У рамках фестывалю ў Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М.К. Агінскага адкрылася “музычнае падвор’е “Новыя Агінты” – адкрытая сцэнічная пляцоўка, на якой можна будзе праводзіць канцэрты класічнай музыкі.

          А на завяршэнні свята пайшоў дождж. Ён не стаў перашкодай для прысутных – глядацкая зала пад адкрытым небам не апусцеля, нягледзячы на тое, што народ прамок.

 

Па матэрыялах газеты “Авацыя” ДУ “Палац культуры г.Маладзечна”

Фота з архіва Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн