Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

ФЕСТЫВАЛЬНЫ АРХІЎ: “Маладзечна – 2013”: ярка, эмацыянальна, незабыўна

На XIII Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі, прысвечаным 75-годдзю Мінскай вобласці, было праведзена каля дваццаці мерапрыемстваў.

Адным з галоўных мерапрыемстваў першага дня стаў гала-канцэрт адкрыцця фестывалю з прэм’ернай праграмай “20 год разам з Маладзечнам!” Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Падчас канцэрта адбылося ўзнагароджванне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Гран-пры конкурсу заваявала Валерыя Грыбусава з Магілёва.

 У другі фестывальны дзень прайшоў гала-канцэрт “Ты ў шчасці жыві, мая Беларусь!”, прысвечаны 75-годдзю Мінскай вобласці. На сцэне амфітэатра выступалі зоркі беларускай эстрады ў суправаджэнні заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага пад кіраўніцтвам Рыгора Сарокі.

У канцэртнай зале Палаца культуры адбыўся канцэрт “Маладзічок запальвае зоркі” з удзелам пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок”, у Доме культуры пасёлка Чысць – гала-канцэрт беларускай эстраднай песні з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, а на “Музычным падворку” Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага – паэтычныя сустрэчы з удзелам беларускіх паэтаў.

         На Цэнтральнай плошчы Маладзечна адбыліся выступленні аматарскіх калектываў Міншчыны, заключныя мерапрыемствы абласнога агляду “ўзорных” і “народных” калектываў. Словам, на працягу двух дзён плошча стала цэнтрам народнай музыкі, песні, танца і гульні. У “Горадзе майстроў” народныя ўмельцы прадстаўлялі выставу-продаж сваіх вырабаў з саломкі, лазы, дрэва, скуры. Акрамя таго, былі арганізаваныя майстар-класы па традыцыйных рамёствах Беларусі, дзе кожны жадаючы за невялікую плату мог зрабіць сувенір. На вуліцы Прытыцкага прайшла прэзентацыя дзіцячай пляцоўкі, дзе былі разгорнутыя “Мастацкая майстэрня” для конкурсаў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, малюнка, а таксама “Спартыўны куток” (скачкі на батуце, гульні з мячом, скакалкамі), на спецыяльна аформленай пляцоўцы выступалі аматарскія калектывы і юныя выканаўцы.

Як паведаміў Міхаіл Фінберг, фестываль у Маладзечне вельмі важны для краіны. “Кіраўніцтва Мінскай вобласці зрабіла ўсё, каб ён атрымаўся, — падкрэсліў маэстра. – У 2013 годзе мы падрыхтавалі забаўляльную праграму, якую гледачы ўспрымалі лёгка. Канцэрт доўжыўся амаль тры гадзіны. Мы паказалі новых выканаўцаў, а таксама сказалі шмат цёплых слоў у адрас добрых беларускіх кампазітараў. Акрамя таго, нагадалі шмат цудоўных юбілейных дат. Трэба адзначыць, што фестываль у Маладзечне – адзіны, на якім я не дазваляю працаваць пад фанаграму. Яшчэ адна навіна – у 2013 годзе праграму вялі новыя вядучыя, у тым ліку Юрый Вашчук – саліст нашага аркестра.”

 

Па матэрыялах www.minpraud.by

Фота з архіва Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн