Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

ФЕСТЫВАЛЬНЫ АРХІЎ: “Маладзечна – 98”: новы дэвіз фестывалю – “жывы гук”

Маладзечна сустрэла гасцей і  ўдзельнікаў сявта пахмурным надвор’ем.  На V фестываль беларускай песні і паэзіі таксама пайшоў дождж. Але нават дакучлівы акампанемент дажджу, які суправаджаў усе фестывальныя дні не спалохаў публіку. Тры дні глядзельная зала на Цэнтральнай плошчы была цалкам запоўненая.

         Праграма кожнага фестывальнага дня інтрыгавала сваёй задумай. Але галоўная інтрыга – адкрыццё новых зорак беларускай эстрады. У першы дзень прайшоў конкурс маладых выканаўцаў. Многія ўдзельнікі ўжо былі вядомымі па розных песенных форумах: “Зорная ростань”, “Усе мы родам з дзяцінства”, “Тэлебом”. Лідэры конкурсу вызначыліся адразу. Гран-пры атрымала салістка ансамбля “Верасы” і Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра эстрады, вучаніца Васіля Раінчыка Вікторыя Алешка. Яна адразу звярнула на сябе ўвагу моцным прыгожым голасам з багата афарбаваным тэмбрам. А першае месца па выніках конкурсу заняў Аляксандр Звяровіч. Запомніліся ўдалыя выступленні Антона Ажыпы і Ірыны Сапяжынскай. Усе лаўрэаты  конкурсу атрымалі каштоўныя падарункі.  

         Другі дзень вызначыўся адметнасцю, якая хвалявала ўяўленне сваёй задумай. На адной сцэне, у адным канцэрце сышліся Нацынальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча і вядомыя беларускія рок-гурты. Перад маладзечанскай публікай выступалі групы “Тарнада”, “Крыві”, “Палац”, “Крама” і шмат іншых.

         Трэба сказаць, што ўвесь фестываль прайшоў пад дэвізам “жывы гук”. Артыстам, якія выступалі перад гледачамі акампаніраваў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам М.Я. Фінберга.

 

Па матэрыялах газеты “Авацыя” ДУ “Палац культуры г.Маладзечна”

Вярнуцца да спiса навiн