Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

ФЕСТЫВАЛЬНЫ АРХІЎ: “Маладзечна-94”: Юрый Антонаў і Тамара Гвердцытэлі скарылі беларускую публіку

Ужо у наступным годзе прайшоў ІІ Рэспубліканскі фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-94”. На свята прыехалі Юрый Антонаў, ансамбль “Сябры”, Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Аляксандр Саладуха. Фестывальнае дзеянне разгарнулася не толькі на гарадскім стадыёне, але і розных сцэнічных пляцоўках Маладзечна.

Праходзілі шматлікія канцэртныя праграмы і конкурсы. Так, пераможцай конкурсу маладых выканаўцаў і ўладальніцай новенькай “Лады” стала сямнаццацігадовая магіляўчанка Наталля Кудрына. Першае месца  падзялілі Наталля Тамела і Леанід Вайтовіч, другое – віцябчанкі Алена Літоўка, Ларыса Грыбалёва, Таццяна Воранава. Трэццяе месца занялі Ірына Дарафеева і Таццяна Каліна. Лаўрэаты і дыпламанты конкурсу атрымалі ў якасці падарункаў тэлевізары, відэамагнітафоны.

Зноў быў натоўп народу, у Маладзечна прыехала шмат журналістаў, песні са стадыёна разносіліся па ўсяму гораду. Запамінальным было выступленне госці фэсту – народнай артысткі Расіі і Грузіі Тамары Гвердцытэлі. Спявачка скарыла сваім талентам і чароўным голасам маладзечанцаў і гасцей горада.

 

Па матэрыялах газеты “Авацыя” ДУ “Палац культуры г.Маладзечна”

Фота з архіва Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн