Навiны
Гала-канцэрт “Маладзічок” запальвае зоркі” адбудзецца падчас фестывалю
На другі дзень фестывалю таленавітыя галасы нашай краіны падораць сваё выступленне падчас гала-канцэрта “Маладзічок” запальвае зоркі” лаўрэатаў ІX Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок – 2021”, які пачнецца ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры.
Конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок”, які праходзіць з 2005 года, папулярызуе дзіцячую і юнацкую эстрадную творчасць, павышае мастацкі ўзровень юных выканаўцаў эстраднай песні, дае магчымасць раскрыць і падтрымаць новыя таленты, праявіць творчыя здольнасці асобы, а таксама развіць духоўны, інтэлектуальны і культурны патэнцыял моладзі.