Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Гомельскую вобласць прадставяць тры вакалісты

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама падалі звесткі аб прэтэндэнтах, якія прадставяць Гомельскую вобласць на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Творчы форум адбудзецца ў рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2016”.

Па выніках абласнога адборачнага этапу, які адбыўся 26 лютага, да ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў дапушчаны: Аляксандр Ласоўскі, студэнт УА “Светлагорскі дзяржаўны прафесійны ліцэй хімікаў”, Марта Гавароўская, настаўнік харавых дысцыплін ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў № 4 г.Гомель” і Рубіна Язэпчук, саліст-вакаліст эстрадна-сімфанічнага аркестра ДУ “Гомельская абласная філармонія”.

 Інфармацыйны аддзел Палаца культуры

Фота www.interfax.by

 

Вярнуцца да спiса навiн