Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Гродзенскую вобласць прадставяць тры вакалісты

На базе УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў” 14 сакавіка прайшоў адборачны абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Сярод 21 вакаліста журы выбрала трох спевакоў.

Для ўдзелу ў конкурсе ад Гродзенскай вобласці накіроўваюцца:

 – Аліна Чыжык (г.Гродна)

         (скончыла УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, выкладчык вакалу. Удзельніца тэлепраекта “Акадэмія талентаў”.)

Маргарыта Новік (г.Гродна)

(студэнтка УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, спявачка неаднаразова была пераможцай музычных конкурсаў, праектаў, фестываляў.)

Багдановіч Вольга (г.Гродна)

(салістка Гродзенскай абласной філармоніі, прымае актыўны ўдзел у гарадскіх, раённых і абласных мерапрыемствах.)

 

Інфармацыйны аддзел Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн