Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

ХІХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ўрачыста адкрылі ў Маладзечне

На сцэне летняга амфітэатра горада Маладзечна 7 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2019».

Прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIX Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ліст зачытаў міністр культуры Юрый Бондар, які назваў фестываль культурным сімвалам не толькі Мінскай вобласці, але і ўсёй краіны.

— Гэта наш нацыянальны брэнд, унікальная па фармату творчая падзея, пляцоўка для маладых талентаў, — зазначыў ён.

Больш за чвэрць стагоддзя збірае свята мастацтваў таленавітых майстроў роднай музыкі і слова. І ўсё гэта — дзякуючы ў першую чаргу народнаму артысту Беларусі Міхаілу Фінбергу, які кожны год рыхтуе новую праграму, а таксама творчыя сюрпрызы.

«Песні вайны» —з такiм канцэртам прыехаў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальня акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» на сёлетні фестываль.

Шчырымі апладысментамі сустракала аўдыторыя Аляксандра Салаўёва, Таццяну Глазунову, Галіну Грамовіч, і іншых выканаўцаў.

Не менш цёпла вітала зала і лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які да апошняга застаецца асноўнай інтрыгай фестывалю.

На гэты раз у Мінскай вобласці дзве перамогі. Гран-пры конкурсу атрымала 19-гадовая студэнтка Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Яна Мармыш.

Выпускнік установы адукацыі «Гімназія г. Дзяржынска» Уладзіслаў Сазонаў на трэцяй прыступцы п’едесталу гонару.

Яркай кропкай першага фествальнага дня ў Маладзечне стаў святочны феерверк.

Па матэрыялах: www.mlyn.by

Вярнуцца да спiса навiн