Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Міністр культуры Беларусі: На фестывалі «Маладзечна-2016» не хапае беларускай паэзіі

        Барыс Святлоў адзначыў, што фестываль штогод не прысвечаецца цалкам нейкай асобнай падзеі ці асобе, але грунтуецца на пэўныя даты. Сёлета акцэнты расстаўленыя на трох падзеях. Гэта і год культуры Беларусі, і атрыманне горадам Маладзечна статусу культурнай сталіцы, і, вядома ж, 75-годдзе Уладзіміра Мулявіна.

         – Я быў асабіста знаёмы з Мулявіным, але не блізка. Мы жылі як бы ў розных вымярэннях – сказвалася і розніца ва ўзросце. Памятаю, як сустрэў яго ў першы раз. Я, старшакласнік, гуляў у цэнтры Мінска і ўбачыў «Песняроў». Яны ўжо тады набіралі вядомасць. Да гэтага часу памятаю, што тая сустрэча адбылася каля кінатэатра «Перамога», – сказаў міністр.

        На фестывалі ён асобна адзначыў выставу невядомых фотаздымкаў Уладзіміра Мулявіна, што адкрылася ў Палацы культуры 10 чэрвеня, сказаў, што абавязкова наведае яе.

        На думку міністра культуры, на фестывалі на першым месцы павінна быць беларускае слова.

        – Мне заўсёды на гэтым фестывалі не хапае паэзіі, – сказаў ён і дадаў, што ў перспектыве трэба знайсці спосаб, каб беларуская паэзія гучала не толькі на паэтычнай гасцёўні, але і з галоўнай сцэны. – Я з радасцю падтрымаю ўсе пачынанні ў гэтым накірунку, – запэўніў ён.

Па матэрыялах  http://kraj.by/belarus/news/natsiyanalni-festival-belaruskay-pesni-i-paezii-u-maladzechne/-ministr-kulturi-belarusi-na-festivali-maladzechna-2016-ne-hapae-belaruskay-paezii-2016-06-11

Вярнуцца да спiса навiн