Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Міністр культуры Беларусі: На фестывалі “Маладзечна – 2016” не хапае беларускай паэзіі

            Міністр культуры Беларусі: На фестывалі “Маладзечна – 2016” не хапае беларускай паэзіі

            На фестывалі «Маладзечна – 2016» на першым месцы павінна быць беларускае слова, лічыць міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

            Міністр культуры Беларусі: На фестывалі «Маладзечна – 2016» не хапае беларускай паэзіі

            Пра гэта ён расказаў журналістам у дзень адкрыцця Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, 10 чэрвеня.

            Барыс Святлоў адзначыў, што фестываль штогод не прысвечаецца цалкам нейкай асобнай падзеі ці асобе, але грунтуецца на пэўныя даты. Сёлета акцэнты расстаўленыя на трох падзеях. Гэта і год культуры Беларусі, і атрыманне горадам Маладзечна статусу культурнай сталіцы, і, вядома ж, 75-годдзе Уладзіміра Мулявіна.

           – Я быў асабіста знаёмы з Мулявіным, але не блізка. Мы жылі як бы ў розных вымярэннях – сказвалася і розніца ва ўзросце. Памятаю, як сустрэў яго ў першы раз. Я, старшакласнік, гуляў у цэнтры Мінска і ўбачыў «Песняроў». Яны ўжо тады набіралі вядомасць. Да гэтага часу памятаю, што тая сустрэча адбылася каля кінатэатра «Перамога», – сказаў міністр.

           На фестывалі ён асобна адзначыў выставу невядомых фотаздымкаў Уладзіміра Мулявіна, што адкрылася ў Палацы культуры 10 чэрвеня, сказаў, што абавязкова наведае яе.

           На думку міністра культуры, на фестывалі на першым месцы павінна быць беларускае слова.

           – Мне заўсёды на гэтым фестывалі не хапае паэзіі, – сказаў ён і дадаў, што ў перспектыве трэба знайсці спосаб, каб беларуская паэзія гучала не толькі на паэтычнай гасцёўні, але і з галоўнай сцэны. – Я з радасцю падтрымаю ўсе пачынанні ў гэтым накірунку, – запэўніў ён.

          Па матэрыялах http://vileyka-online.by/news/molodechno/55613

Вярнуцца да спiса навiн