Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

На фестываль у Маладзечне ўпершыню вывезлі экспанаты выставы пра Уладзіміра Мулявіна. Яе адкрыццём стартуе “Маладзечна – 2016”

У фае Палаца культуры адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы рэдкіх фотаздымкаў і асабістых рэчаў Уладзіміра Мулявіна.

На адкрыццё завіталі вядомыя дзеячы культуры Беларусі: кампазітар Ігар Лучанок, паэт Алесь Бадак, кампазітар Эдуард Зарыцкі і іншыя.

Жонка Уладзіміра Мулявіна Святлана Пенкіна расказала пра тое, што раней выстава ніколі не пакідала сценаў Беларускай філармоніі, але для маладзечанцаў упершыню зрабілі выключэнне.

Аснову экспазіцыі занялі фотаздымкі Юрыя Іванова.

Падрабязней пра гісторыю фотаздымкаў, расказаных самім Юрыем Івановым, а таксама чаму Мулявін сам быў выключэннем з правілаў па меркаванні яго жонкі, чытайце ў пятнічным нумары "Рэгіянальнай газеты", які выйдзе 17 чэрвеня.

 

Па матэрыялах http://www.rh.by/by/388/20/14694/

Вярнуцца да спiса навiн