Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

На конкурс у Маладзечна прыедзе 21 удзельнік

02.06.2015

На конкурс у Маладзечна прыедзе 21 удзельнік

 

Літаральна праз некалькі дзён у Маладзечне пачнецца, напэўна, адно з самых доўгачаканых мерапрыемстваў – Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2015”. Сёлета ён пройдзе ў пятнадцаты раз.

Па традыцыі ў рамках музычнага фэсту пройдзе і Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Згодна з палажэннем конкурсу, кожную вобласць і асобна горад Мінск будуць прадстаўляць па тры ўдзельнікі.

Такім чынам, ад Віцебскай вобласці мы ўбачым выступленні Андрэя Ворана, Нэллі Багданавай і Дзяніса Маркевіча. Гомельшчыну прадставяць Кірыл Бабушкін, Яна Казора і Сняжана Жданава. Ад Магілёўскай вобласці прыедуць Аляксандр Селіванаў, Сняжана Валадковіч і Алеся Ігнацьева. Яўген Захарка, Павел Капыло ў і Анасатасія Кавальчук завітаюць у Маладзечна з Гродзеншчыны. Прадстаўляць Брэсцкую воблась будуць Андрэй Карпенка, Андрэй Цямчык і Лізавета Войтуль. Ад Міншчыны выступяць Таццяна Валаховіч, Кацярына Лазука і Марк Войтка. Удзельнічаць у маладзечанскім конкурсе ад горада Мінска будуць Мікіта Касцюкевіч, Дзмітрый Нікіцін і Андрэй Апонік.

Нагадаем, што XV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2015” адбудзецца ў горадзе сонца 5-7 чэрвеня. Конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні пройдзе 6 чэрвеня.

 

Інфармацыйны аддзел Палаца культуры

Фото Яўгена СТЭЛЬМАХА.

 

Вярнуцца да спiса навiн