Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

На Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні “Маладзечна – 2015” Мінскую вобласць прадставяць...

У Палацы культуры 19 лютага адбыўся абласны адборачны тур, па выніках якога стала вядома, хто прадставіць Мінскую вобласць на конкурсе маладых выканаўцаў ХV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2015”.

Імі сталі маладзечанец Марк Войтка, Таццяна Валахановіч з Дзяржынскага раёна і Кацярына Лазука са Старадарожчыны.

Сярод дванаццаці ўдзельнікаў маладзечанцаў было пяцёра: выхаванкі ўзорнай студыі эстрадных спеваў “Жывы гук” Палаца культуры,  трэцякурсніца музычнага каледжа імя М.К. Агінскага Вера Лявіцкая, дзесяцікласніца гімназіі-каледжа мастацтваў Дзіяна Бажко, Аляксандра Шаюк, якая вучыцца ў гімназіі №7 (прадстаўляла дзіцячы цэнтр культуры “Расток”), рэжысёр Радашковіцкага цэнтра культуры Паліна Захарчанка. Адным з самых моцных канкурэнтаў удзельнікі адборачнага тура называлі нашага Марка Войтку.

Марк Войтка летась ужо спрабаваў свае сілы на конкурсе. Раней ён займаўся ва ўзорнай студыі эстрадных спеваў “Брава!” дзіцячага цэнтра культуры “Расток”, а цяпер вучыцца ў Мінску ў ВНУ.

Таццяна Валахановіч з Дзяржынскага раёна – кіраўнік эстраднай студыі “Галасы” Дома культуры пасёлка Энергетыкаў. Гэта першы яе сур’ёзны сцэнічны вопыт.

Кацярына Лазука са Старадарожчыны выступіць на фестывалі беларускай песні і паэзіі ў другі раз.

На здымку: Таццяна Валахановіч з Дзяржынскага раёна – кіраўнік эстраднай студыі “Галасы” Дома культуры пасёлка Энергетыкаў.

http://www.mgazeta.by/Kultura/Nazvany-uchastniki-konkursa-molodykh-ispolnitelei-na-festivale-Molodechno-2015

Вярнуцца да спiса навiн