Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Отбор на конкурс молодых исполнителей прошла молодечненка Мария Субоч


Ва ўсіх абласцях краіны стартавалі адборачныя туры конкурсу маладых выканаўцаў-эстраднікаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, які сёлета запланаваны на пачатак чэрвеня. У аўторак былі выбраны прадстаўнікі ад сталічнага рэгіёна.
Сярод канкурсантак былі дзве маладзечанкі - Марыя Субач (яна і трапіла ў лік фіналістаў) і Дзіяна Бажко. Абедзве дзяўчыны закончылі мясцовую гімназію-каледж мастацтваў, а цяпер вучацца ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў у Мінску на першым і другім курсах адпаведна. Дзяўчаты асвойвалі эстрадны вакал ва ўзорных студыях Палаца культуры «Жывы гук» і «Спяваем разам».
Увогуле ў фінал прэтэндавалі 15 пачынаючых артыстаў з Мінскага, Мядзельскага, Пухавіцкага, Дзяржынскага, Барысаўскага, Чэрвеньскага, Вілейскага і Валожынскага раёнаў. Яны выконвалі па дзве кампазіцыі пад фанаграму «-1». Найчасцей вакалісты звярталіся да творчасці Леаніда Дранько-Майсюка, Васіля Жуковіча, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Мулявіна. Безумоўны лідар -- наша зямлячка кампазітар Алена Атрашкевіч, якая ўжо каторы год запар узначальвае журы адборачнага тура Мінскай вобласці. Песні на яе музыку выканала і Марыя Субач.
Алена Віктараўна адзначыла высокі ўзровень сёлетніх канкурсантаў. Асабліва ўразіў Яўгеній Доліч з Чэрвеньскага раёна. Ён закончыў дзяржаўны каледж мастацтваў у Мінску і працуе ў аркестры пагранічнай службы. У адным з мінулых конкурсаў маладых выканаўцаў-эстраднікаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі Яўгеній заняў трэцяе месца.
Яшчэ адна фіналістка – Злата Ларчанка, якая прадстаўляла Мінскі раён. Яна вучыцца на чацвёртым курсе аддзялення эстрады сталічнага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Ёй ужо знаёмая маладзечанская сцэна. Дзяўчына была ў ліку пераможцаў папулярнага конкурсу «Маладзічок», які мае даўнія традыцыі і праводзіцца ў Палацы культуры.
Марыя Субач з Маладзечна, Яўгеній Доліч з Чэрвеньскага раёна, Злата Ларчанка (Мінскі раён) прадставяць сёлета Мінскую вобласць на конкурсе маладых выканаўцаў на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі.

Па матэрыялах: http://mgazeta.by/ru/kultura/item/2373-otbor-na-konkurs-molodykh-ispolnitelej-proshla-molodechnenka-mariya-suboch.html

Вярнуцца да спiса навiн