Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Падчас фестывалю пройдзе прэм’ера спектакля “Не пакідай мяне” Мінскага абласнога драматычнага тэатра

Мінскі абласны драматычны тэатр запраше 7 чэрвеня на спектакль “Не пакідай мяне” – драматычную баладу па п’есе Аляксея Дударава, якая прысвечана трагічным ваенным падзеям.

Спектакль стаў візітнай карткай сталічнага Драматургічнага тэатра Беларускай арміі, якім пэўны час кіраваў сам аўтар п’есы.

Шмат твораў напісана пра вайну, шмат знята стужак, але гэтая тэма ніколі не перастане ды і не павінна перастаць быць актуальнай. Безумоўна, чым далей застаюцца жахлівыя падзеі, тым цяжэй уяўляць тое, з чым прыйшлося сутыкнуцца нашым дзядам. Але ўсё ж, мабыць, няма ніводнага твора на ваенную тэму, пасля якога можна застацца раўнадушным. А асабліва цяжка ўспрымаюцца тыя, у якіх суровая праўда ваеннага ліхалецця абрушваецца на дзяцей і жанчын…

Спектакль “Не пакідай мяне” як раз і расказавае пра тое, як учарашнія школьніцы, маладыя дзяўчаты, апынуліся ў самай гушчы баявых дзеянняў, не шкадуючы сябе, стараліся выканаць ускладзеную на іх крохкія жаночыя плечы місію… Наіўнае, часам яшчэ дзіцячае светаўспрыманне гераінь сутыкаецца з суровай, крывавай праўдай вайны – на гэтым і закручана асноўная спружына дудараўскага твора.

Пачатак мерапрыемства ў 18.00.

Інфармацыйны аддзел Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн