Заказ
бiлетаў:

  • +375 (176) 55-55-55 — гарадскi
  • +375 (29) 175-27-84 — вэлком
  • +375 (29) 853-27-84 — мтс
kvitki.by

7360

iнфармацыя
i заказ бiлетаў

Навiны

Падчас фестывалю пройдзе спектакль “Кар’ера доктара Рауса” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі

   Прыемныя навіны для тых, хто захапляецца тэатрам. Палац культуры запрашае ўсіх у 18.00 на спектакль “Кар’ера доктра Рауса” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

   Увазе гледачоў будзе прадстаўлена “гістарычна недакладная трагікамедыя” па п’есе вядомага літаратара і драматурга Віктара Марціновіча. Гэта гісторыя чалавека, які нарадзіўся раней сваёй эпохі. І імя яго – Францыск Скарына.

    П’еса стала адным з пераможцаў конкурсу “Францыск Скарына і сучаснасць” у 2016 годзе. Спектакль расказвае аб пакутах Скарыны ў яго нялёгкай справе кнігадрукавання, бессардэчнасці і непаразуменні сучаснікаў, аб падарожжах па Польшчы, Чэхіі, Германіі, Расіі... Адусюль вучонага гоняць, бачаць у ім або вар’ята, або тайнага агента. А ён, даверлівы і наіўны ідэаліст, сам падманвацца рады і наступае на адны і ты я ж граблі.

    Чакаем прыхільнікаў тэатральнага мастацтва 9 чэрвеня ў 18.00 у Палацы культуры.

    Інфармацыйны аддзел Палаца культуры

Вярнуцца да спiса навiн